На Кіраўшчыне прайшлі першыя два туры раённага этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”
На Кіраўшчыне прайшлі два туры раённага этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”. За званне лепшага педагога змагаюцца 12 выкладчыкаў і выхавацеляў з агульнаадукацыйных школ, ліцэя №15 і гіманзіі дзіцячых садкоў раёна.
Падчас першага тура конкурсу педагогі паказалі творчае самапрадстаўленне. Другі тур уключаў у сябе тэсціраванне на веданне педагогікі і псіхалогіі. У межах трэцяга тура, які будзе праходзіць на працягу бягучага тыдня, канкурсанты праводзяць адкрытыя заняткі.
Больш падрабязна — у бліжэйшых нумарах “Кіраўца”.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.