У зоне асаблівай увагі работнікаў ААТ “Кіраўскае РАПТЗ” — рамонт тэхнікі

У зоне асаблівай увагі работнікаў ААТ “Кіраўскае РАПТЗ” — рамонт тэхнікі

РАПТС-3Кіпяць рамонтныя работы ў майстэрні агульнага прызначэння РАПТЗ. Загадчык майстэрні Юрый Русецкі (справа) і майстар-наладчык Аляксей Бяляўскі абмяркоўваюць, які рамонт патрабуецца выйшаўшаму са строю рухавіку.

РАПТС-1

Начальнік тэхнічнага сэрвіснага цэнтра РАПТЗ Васіль Міхалап (справа) і слесар Аляксандр Нарэзенка: спецыялісты цэнтра дасканала ведаюць тэхнічнае ўстройства сельгасмашын беларускіх вытворцаў.

РАПТС-2Для таго, каб падчас веснавых палявых работ працаваць без прастояў і паломак, механізатары Аляксандр Сідарэнка і Мікалай Таркан старанна рамантуюць замацаваную за імі тэхніку.

 

Аграрыі раёна прыкладаюць усе намаганні, каб своечасова адрамантаваць і падрыхтаваць тэхніку да правядзення веснавых палявых работ.

Як адзначыў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дзмітрый Іваніцкі, для таго, каб забяспечыць своечасовую падрыхтоўку машынна-трактарных паркаў да палявых работ 2017 года, у райсельгасхарчы была зацверджана раённая праграма рамонту сельгастэхнікі. У гаспадарках назначаны адказныя за пастаноўку тэхнікі на захоўванне і рамонт, навядзенне парадку ў памяшканнях і на тэрыторыі мехдвароў. Створаны і працуюць звенні па рамонце, у састаў якіх увайшлі слесары, токары, газазваршчыкі і механізатары. Зацверджаны расцэнкі, графікі пастаноўкі тэхнікі на лінейку гатоўнасці, састаў камісій па яе прыёмцы. Праведзена спісанне трактароў, камбайнаў і іншых сельскагаспадарчых машын, тэрмін амартызацыі якіх завяршыўся.
Згодна графіка аграрыі раёна павінны да 1 сакавіка падрыхтаваць тэхніку, якая будзе задзейнічана на веснавых палявых работах, да 1 красавіка — на нарыхтоўцы кармоў, да 1 мая — падчас уборкі збожжавых і зернебабовых культур, да 1 верасня — на ўборцы цукровых буракоў.
На належным узроўні вядуцца работы па рамонце тэхнікі ў ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”. Распачаты работы ў КСУП “Ніва-Барсукі”, СВК “Бераснёўскі”, КСУП “Жылічы” і іншых сельгасарганізацыях.

У гэтыя зімовыя дні не пакідаюць механізатараў хлебаробскія клопаты. Час бяжыць хутка, не паспееш азірнуцца — прыдуць гарачыя дні пасяўной кампаніі-2017. Таму, не марудзячы часу, дбайныя гаспадары займаюцца рамонтам і падрыхтоўкай трактароў, сельскагаспадарчых вузлоў і агрэгатаў да веснавых палявых работ. У ліку такіх — і ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Каб веснавая пасяўная кампанія прайшла зладжана, у тэхналагічна вызначаныя тэрміны, працаўнікі РАПТЗ яшчэ з восені, як толькі тэхніка вызвалялася ад палявых работ, пачыналі яе рамонт. Трэба сказаць, што тут заўсёды адказна падыходзяць да забеспячэння захаванасці і эксплуатацыі сельгасмашын. Сведчаннем таму — стабільнае лідарства ў аглядах-конкурсах па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да веснавых палявых работ, а таксама пастаноўцы на захоўванне адпрацаваўшай сезон тэхнікі.
Для таго, каб забяспечыць ва ўстаноўленыя тэрміны гатоўнасць машынна-трактарнага парку, па словах галоўнага інжынера РАПТЗ Юрыя Кагана, рамонт усёй тэхнікі вядзецца ў адпаведнасці з графікам. Акрамя таго, рыхтуюцца тыя агрэгаты, на каторыя ў сельгаспрадпрыемстве маюцца ў наяўнасці запасныя часткі.
На дадзеным этапе ўжо поўнасцю гатовы для эксплуатацыі 19 адзінак. Тая пасяўная і глебаапрацоўчая тэхніка, якая першай пасля сыходу снегу выйдзе на палі, у большасці сваёй ужо адрамантавана, адзначыў Юрый Каган. Гэта плугі, сеялка, дыскатар, культыватары, АКШ. Поўнасцю гатовыя да работы і 2 з 3 наяўных трактароў МТЗ-3022, “Джон-Дзір”, завяршаецца рамонт “Атлес”. Нават 2 збожжаўборачных камбайны ўжо даведзены да ладу і чакаюць свайго часу.
Як адзначыў Юрый Каган, магчымасцей і спецыялістаў для правядзення рамонту тэхнікі ў належныя тэрміны ў іх дастаткова, аднак набыць неабходныя запасныя часткі і разгарнуць рамотныя работы на поўную магутнасць не дазваляе недахоп фінансавых сродкаў. Адметна, што мясцовыя ўмельцы самі асвоілі выпуск некаторых неабходных дэталей. А гэта не толькі скарачае час рамонту, але і значна эканоміць грашовыя сродкі.
Дзякуючы таму, што механізатары адказна і з увагай ставяцца да тэхнікі падчас правядзення палявых работ, ёсць у таварыстве сельгасмашыны, якія не патрабуюць рамонту, а толькі тэхнічнага абслугоўвання і замены расходных матэрыялаў.
У майстэрні агульнага прызначэння вядзецца рамонт тэхнікі, якая належыць РАПТЗ. Кожны дзень тут задзейнічана неабходная колькасць слесараў, ёсць зваршчык, наладчык, абавязкова ўдзельнічаюць у работах і механізатары. Хто, як не яны, дасканала ведаюць праблемы і слабыя месцы сваіх “сталёвых коней”.
Па словах загадчыка мясцовай майстэрні Юрыя Русецкага, для механізатараў тут створаны належныя ўмовы: памяшканні ацяпляюцца, маецца пакой для адпачынку і прыёму ежы, душавыя, нават лазня.
Яшчэ адным падраздзяленнем, дзе вядзецца рамонт тэхнікі, з’яўляецца майстэрня дылерскага цэнтра. Усе работы тут наладжаны па праграме галаўнога прадпрыемства — ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Аграмашсэрвіс”. Зараз тут знаходзіцца на рамонце 2 трактары з КСУП “Чырвоны баец”, 1 — з ААТ “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і 1 — з сельгаспрадпрыемства Асіповіцкага раёна. Два агрэгаты з гаспадарак Бабруйскага раёна ўжо вярнуліся да сваіх уладальнікаў у поўнай гатоўнасці да палявых работ.
Як нагадаў начальнік тэхнічнага сэрвіснага цэнтра Васіль Міхалап, узначальваемае ім падраздзяленне займаецца тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам гарантыйнай тэхнікі ў 5 раёнах вобласці — Кіраўскім, Клічаўскім, Асіповіцкім, Глускім і Бабруйскім. Райаграпрамтэхзабеспячэнне супрацоўнічае з такімі беларускімі гігантамі ў вытворчасці тэхнікі, як Мінскі трактарны завод, ААТ “Гомсельмаш” і Мінскі маторны завод. РАПТЗ займаецца рэалізацыяй і гарантыйным абслугоўваннем гэтай тэхнікі. На сённяшні дзень на гарантыі дылерскага цэнтра знаходзіцца амаль 200 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі, якую абслугоўваюць усяго 5 слесараў, і трэба адзначыць, з пастаўленай задачай яны спраўляюцца на выдатна. Васіль Міхалап падкрэсліў, што любую, нават самую складаную тэхніку, рамонтнікі ведаюць дасканала і ў кароткі час ставяць яе ў строй дзеючых.
Не сакрэт, што любая справа спорыцца, калі выконваюць яе сапраўдныя прафесіяналы, людзі, якія, як бы пафасна гэта не гучала, душой хварэюць за даручаную работу. У райаграпрамтэхзабеспячэнні большасць працаўнікоў правераны часам, за іх плячамі — не адзін дзесятак гадоў адказнай і добрасумленнай працы. Сярод іх — слесар па рамонце паліўнай апаратуры Васіль Рублеўскі, майстар-наладчык Аляксей Бяляўскі, токар Анатоль Стальмакоў, электрагазазваршчык Уладзімір Свірко, слесары Аляксей Зямцоў і Мікалай Шашко і інш.
У РАПТЗ упэўнены, што нягледзячы на некаторыя складанасці, уся неабходная сельгастэхніка будзе пастаўлена на лінейку гатоўнасці ў вызначаныя тэрміны.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024