Як кіраўчане ставяцца да абмежавання продажу алкагольных напіткаў?

Як кіраўчане ставяцца да абмежавання продажу алкагольных напіткаў?

prodazha-spirtnogoЯк вядома, нядаўна Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ўнесла ў Савет Міністраў праект указа па абмежаванні продажу алкаголю. Дакумент прадугледжвае адзіны час рэалізацыі алкагольных напіткаў (з 9.00 да 22.00). Акрамя таго, у магазінах агульнай плошчай 400 квадратных метраў і больш, якія не маюць спецыяльных адасобленых таварных аддзелаў, рэалізацыю моцных напіткаў плануюць забараніць.
А як да праекта новага антыалкагольнага ўказа ставяцца кіраўчане?

Мікалай НАЗАРЧУК, намеснік начальніка РАУС:
— Я цалкам падтрымліваю такую прапанову. У краіне ўжо неаднаразова органамі дзяржаўнай улады прымаліся рашэнні падобнага характару: успомнім тыя ж «Дні цвярозасці» ў перыяд свята апошняга званка або выпускны баль у школах. І ўведзеныя абмежаванні былі адзначаны знакам «плюс», паколькі было відавочна, што сітуацыя ў вячэрні і начны час станавілася больш спакойная. А вынікі даследаванняў адназначна кажуць пра тое, што даходы, якія атрымлівае дзяржава ад продажу алкаголю, у два разы менш наступных страт на ўхіленне негатыўных вынікаў.
Ёсць меркаванне, што ў сувязі з падобнымі абмежаваннямі актывізуе сваю дзейнасць сфера гандлю нелегальным алкаголем. Я лічу, што падстаў для трывогі няма. З дадзенымі правапарушэннямі актыўна змагаюцца супрацоўнікі міліцыі ва ўсёй Беларусі, на Кіраўшчыне ў тым ліку. Для спынення незаконнай дзейнасці дадзенага характару ў нас даўно выпрацаваны эфектыўныя механізмы.
Таццяна ЦІМАФЕЕВА, урач псіхіятр-нарколаг ЦРБ:
— Я лічу, што першапачаткова праект указа неабходна прыняць з эксперыментальнай мэтай, каб потым прааналізаваць вынікі: ці скараціцца статыстыка нецвярозых людзей, ці паменшыцца колькасць супрацьпраўных парушэнняў. Як паказвае практыка, дзеянні, парушаючыя заканадаўства, адбываюцца ў асноўным у вячэрні і начны час сутак.
Даказана, што абмежаванне доступу да алкагольных напіткаў у першую чаргу аказвае ўплыў на грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем. Ноччу, як правіла, моцныя напіткі набываюць людзі з груп павышанай рызыкі – тыя, у каго парушаны самакантроль. Адпаведна, прыняцце ўказа можа знізіць колькасць атручванняў этылавым спіртам сярод насельніцтва, а значыць – і колькасць начных выездаў «хуткай дапамогі» да п’яных пацыентаў. Упэўнена, што такі ўказ дапамог бы многім на ранняй стадыі развіцця алкагалізму, калі з залежнасцю няма сур’ёзных праблем, і чалавек купляе моцныя напіткі, каб проста правесці вечар каля тэлевізара ці выпіць «за кампанію».
Алеся МУХІНА, маладая маці:
— Я «за» абедзвюма рукамі! Дакладна разумею, што алкаголь – гэта небяспека — для грамадства, сям’і, падрастаючага пакалення. Выклікае заклапочанасць, што спіртныя напіткі прадаюцца ў гандлёвых кропках нароўні з хлебам, малаком, маслам. Алкаголь зараз успрымаюць як належнае. Але гэта не прадукт першай неабходнасці. У начны час у магазін, зразумела, пераважна прыходзяць не тыя, хто хоча купіць прадукты, а людзі, якім не хапіла для «весялосці» пэўнай дозы. Таму я лічу, што гэтая забарона – адна з мер прафілактыкі п’янства і алкагалізму, а адпаведна і мноства правапарушэнняў, якія ўчыняюць нецвярозыя грамадзяне.
У сусветнай практыцы ў многіх краінах існуюць антыалкагольныя кампаніі. Так, у Расіі продаж алкаголю ў гандлёвых кропках забаронены на федэральным узроўні з 23.00 да 8.00. У Латвіі і Літве існуе табу на рэалізацыю алкаголю з 22.00 да 8.00. У краінах Скандынавіі спіртныя напіткі могуць прадаваць выключна дзяржаўныя рознічныя сеткі, і ў іх не гандлююць моцнымі напоямі ў нядзелю. У Партугаліі алкаголь можна набыць толькі ў спецыяльных магазінах, якія працуюць па буднях з 9.00 да 19.00. У многіх штатах ЗША нельга прадаваць «выпіўку» па нядзелях, у некаторых – на Раство і падчас выбараў. Самыя жорсткія межы па продажы алкаголю – у Чачэнскай рэспубліцы: там уведзена поўная забарона на продаж моцных напіткаў пасля дарожна-транспартнага здарэння па віне п’янага вадзіцеля, што пацягнула за сабой смерць 7 чалавек.
Падрыхтавала Настасся ЛОГВІНАВА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024