Анатоль Ланкуць назначаны на пасаду першага намесніка начальніка райсельгасхарчу Кіраўскага райвыканкама

Бутарь и Ланкуть27 студзеня 2017 года на пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання раённага выканаўчага камітэта назначаны Анатоль Леанідавіч ЛАНКУЦЬ.
Нарадзіўся А.Л. Ланкуць у 1963 г. ў г.Ляхавічы Брэсцкай вобласці. У 1985 г. закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “агранамія”. З’яўляецца дэпутатам Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў.
Сваю працоўную дзейнасць Анатоль Леанідавіч пачаў у 1985 г. у якасці агранома па кормавытворчасці калгаса імя Куйбышава Віцебскага раёна. У 1986 г. быў назначаны другім сакратаром Віцебскага райкама камсамола. Пачынаючы з 1988 г. — старшыня выканкама Заронаўскага сельскага Савета дэпутатаў Віцебскага раёна, старшыня калгаса “Прагрэс”, намеснік дырэктара саўгаса “Заронава”.
У 1996 г. А.Л.Ланкуць быў абраны старшынёй калгаса імя Свярдлова Кіраўскага раёна. З 2014 г. — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама. З 2016 г. быў упраўляючым аддзялення падсобнай гаспадаркі в.П.Слабада ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
На здымку: старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў уручае першаму намесніку начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолю Леанідавічу Ланкуцю пасведчанне дзяржаўнага служачага.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.