Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў на Кіраўшчыне прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў.
Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у нашым раёне прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў.
Ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах праводзяцца тэматычныя гадзіны, сустрэчы з прадстаўнікамі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.
У бібліятэках раёна, устаноў адукацыі можна азнаёміцца з літаратурнымі выставамі, у клубных установах будуць наладжаны тэматычныя дыскатэкі.
На базе Жыліцкага сельгаскаледжа на працягу лютага-сакавіка пройдуць спаборніцтвы па міні-футболе, прысвечаныя ўвекавечанню памяці воіна-інтэрнацыяналіста А.Л.Ядлоўскага.
Праводзіцца добраўпарадкаванне месцаў пахавання загінуўшых і памершых воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Члены валанцёрскіх атрадаў наладжваюць аказанне неабходнай дапамогі сацыяльна-бытавога характару сем’ям загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў.
З мэтай вырашэння праблемных пытанняў абследуюцца матэрыяльна-бытавыя ўмовы сем’яў загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама воінаў-інтэрнацыяналістаў, маючых інваліднасць, раненні і кантузіі.