Інфармацыйна-прапагандысцкая група Кіраўскага райвыканкама правяла сустрэчу з працаўнікамі ААТ “Дабаснянскае”
Падчас лютаўскага Адзінага дня інфармавання інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райсавета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай правяла сустрэчу з працаўнікамі ААТ “Дабаснянскае” і мясцовымі жыхарамі ў Дабаснянскім СДК. Удзел у ёй прынялі першы намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама — начальнік крымінальнай міліцыі Аляксандр Васільеў, пракурор раёна Вячаслаў Чучулін.
Былі акрэслены аспекты асноўнай тэмы: “Рэалізацыя дарожна-транспартнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Транспартны падатак і яго выкарыстанне. Забеспячэнне бяспекі дарожнага руху” і зроблены акцэнт на тым, як рэалізуецца дарожна-транспартная палітыка ў нашым раёне…
…Адзіны дзень інфармавання супаў з днём 82-годдзя ўтварэння Кіраўскага РАУС: Аляксандр Васільеў уручыў падарунак ад імя кіраўніцтва УУС —персанальны камп’ютар для супрацоўнікаў райаддзела.
В.а. начальніка РАУС Мікалай Назарчук за актыўны ўдзел у дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў, садзейнічанне органам унутраных спраў аб’явіў падзяку члену добраахвотнай дружыны ААТ “Дабаснянскае” вадзіцелю Віталю Тарасюку і ўручыў падарунак — гадзіннік
з лагатыпам у гонар
100-годдзя беларускай міліцыі.
Напрыканцы сустрэчы Галіна Слабоднікава дала тлумачэнні па цікавячым сяльчан пытанні наконт вадасховішча “Добасна”.
Больш падрабязна чытайце ў №17 “Кіраўца” за 2017 год.