Кіраўчане на Спартакиядзе дэпутацкага корпусу ўвайшлі ў першую дзясятку

Кіраўчане на Спартакиядзе дэпутацкага корпусу ўвайшлі ў першую дзясятку

Спорт-депутаты

Спорт-депутаты-2У Бабруйску прайшла зімовая профільная Спартакіяда дэпутацкага корпусу Магілёўскай вобласці. Удзел у ёй прынялі больш за 140 чалавек з 23 каманд (усіх раёнаў плюс па адной з Магілёва і Бабруйска), у тым ліку і каманда нашага раёна ў саставе 10 ўдзельнікаў на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў Галінай Слабоднікавай. Мы папрасілі Галіну Паўлаўну расказаць аб мерапрыемстве.

— Урачыстае адкрыццё адбылося на стадыёне “Спартак”. Удзел у ім прыняла намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, а таксама вядомыя беларускія спартсмены — ураджэнцы Бабруйска.

У першы дзень праводзіліся спаборніцтвы ў трох відах: стральба з пнеўматычнай зброі, дартс і лыжная эстафета. У стральбе прымалі ўдзел па два прадстаўнікі ад кожнай каманды — мужчына і жанчына. Удала выступіла намеснік старшыні нашага райсавета дэпутатаў, намеснік дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Наталля Шапавалава. Толькі крыху ёй не хапіла для перамогі: у асабістым заліку ў яе “срэбра”. Дэпутат райсавета дэпутатаў, настаўнік СШ №1 Юрый Сафронаў стараляў таксама трапна, але ў лік прызёраў у гэтым відзе трапіць не ўдалося. Тым не менш, агульнымі намаганнямі кіраўчане з 84 ачкамі занялі трэцяе месца.

У дартсе і лыжнай эстафеце кіраўчане не змаглі дасягнуць п’едэсталу гонару. Аднак па суме выступленняў па выніках дня наша каманда ішла на высокім пятым месцы. Добрых слоў заслужылі выступленні старшыні Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Віталя Глекава, кіраўніка спраў гэтага ж Савета дэпутатаў Таццяны Астроўскай, настаўніка фізічнай культуры і здароўя СШ №1 Аляксандра Каранкевіча.

А вось наступны дзень, на жаль, удалым для кіраўчан не стаў. У спаборніцтвах па плаванні нашы прадстаўнікі дэпутацкага корпусу не змаглі скласці канкурэнцыі шэрагу каманд-удзельніц. У выніку кіраўская зборная заняла агульнае дзяватае месца. Выступленне, тым не менш, можна лічыць нядрэнным, калі ўлічыць, што ў мінулым годзе наша каманда была ўсяго толькі 22-й — прагрэс відавочны.

Фото с сайта http://bobrlife.by

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024