Кіраўскія велагоншчыкі выступаюць і ў Еўропе, і ў Амерыцы
Былыя выхаванцы аддзялення веласпорту Кіраўскай ДЮСШ у гэтыя дні штурмуюць веласіпедныя дыстанцыі далёка за межамі Беларусі. Раман Цішкоў прадстаўляе нашу краіну на этапе Кубка свету, які праходзіць у Калумбіі. Прама адтуль наш гоншчык адправіцца на наступны этап, які будуць прымаць Злучаныя Штаты Амерыкі.
Аксана Салаўёва тым часам атрымала запрашэнне са Швейцарыі. Тут яна разам з іншымі перспектыўнымі спартсменамі з розных краін праходзіць прагляд спецыялістаў. Магчыма, ёй пашанцуе выступаць за адзін з прэстыжных велаклубаў.