Трыумф кіраўчан на абласной спартакіядзе АПК

Трыумф кіраўчан на абласной спартакіядзе АПК

Спартак-6Каманда Кіраўскага раёна разам са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Бутаравым, старшынёй арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да ўдзелу ў спартакіядзе Аляксандрам Адамавым, старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктарам Ставерам.

 

Спартак-12Спартак-1 Спартак-2 Спартак-3Спартак-8 Спартак-7 Спартак-9 Спартак-11 Спартак-10Спартак-4 Спартак-5Як паведамляла раённая газета, каманда Кіраўшчыны на абласной зімовай спартакіядзе работнікаў АПК, якая праводзілася ў г.Асіповічы, заняла 1-е месца. Падобныя мерапрыемствы праводзяцца пачынаючы з 2012 года двойчы ў год — зімой і летам, і, трэба адзначыць, амаль заўсёды прадстаўнікі нашага раёна ўваходзілі ў тройку лідараў спаборніцтваў.
Удзел у сёлетней ІХ абласной зімовай спартакіядзе сярод сельскіх раёнаў Магілёўшчыны, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу прыняло каля 800 чалавек у саставе 28 каманд з 21 раёна нашай вобласці.

У зале пасяджэнняў райвыканкама адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў абласной спартакіяды.
Іх вітаў кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў, уручыў Падзячныя пісьмы райвыканкама, каштоўныя падарункі.
Як асабліва падкрэсліў старшыня райвыканкама, дасягненні каманды — не проста выдатны спартыўны рэзультат, але і чарговы фактар, які павышае імідж Кіраўскага раёна як спартыўнага рэгіёна.

Аб тым, як праходзілі спаборніцтвы, мы папрасілі расказаць старшыню райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара Ставера:

— У першую чаргу, хацелася б адзначыць, што сёлетняя наша перамога — заслужаная, чакаемая і заканамерная. Мы крок за крокам, год за годам ішлі да яе, рыхтаваліся і верылі, што станем мацнейшымі!
За ўсе гады правядзення абласной спартакіяды АПК каманда Кіраўшчыны сем разоў (!) уваходзіла ў тройку лідараў. З’яўлялася сярэбраным прызёрам зімовых спартакіяд 2014 і 2016 гадоў, бронзавымі — 2015 года. Падчас летніх спаборніцтваў кіраўчане тройчы станавіліся сярэбранымі прызёрамі: у 2013, 2014 і 2015 гадах.
Афіцыйнае адкрыццё ІХ абласной зімовай спартакіяды адбылося ў фізкультурна-спартыўным комплексе «Юнацтва». Сярод ганаровых гасцей свята былі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда, старшыні Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Сямёнаў, абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль.
Ганаровае права запаліць агонь спаборніцтваў было прадастаўлена пераможцы і прызёру чэмпіянатаў свету і Еўропы, алімпійскаму чэмпіёну па грэбле на байдарках і каноэ Андрэю Багдановічу.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў спартыўнага свята, першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда адзначыў, што правядзенне сярод работнікаў АПК вобласці спартакіяды садзейнічае не толькі развіццю спорту і фізічнай культуры, папулярызацыі вядзення здаровага ладу жыцця, але і дапамагае згуртоўваць працоўныя калектывы, усталёўваць сяброўскія сувязі паміж работнікамі розных прадпрыемстваў.
Сведчаннем значнасці спартакіяды з’яўляецца пастаяны ўдзел у мерапрыемствах прадстаўнікоў аблвыканкама, кіраўнікоў холдынгаў і прадпрыемстваў. У гэтым годзе, акрамя ўдзелу ў спартакіядзе дэлегацыя на чале з Алегам Чыкідай усклала кветкі да помніка воінам-вызваліцелям.
Гарачыя спартыўныя баталіі праходзілі на 10 пляцоўках па 10 відах спорту: валейболе, настольным тэнісе, шашках, плаванні, лыжных гонках і эстафеце, дартсе, гіравым спорце, перацягванні каната, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Асобнае выпрабаванне было прапанавана вадзіцелям: яны дэманстравалі сваё ўменне фігурнага ваджэння і манеўравання аўтамабілем.
Трэба адзначыць, што з кожным годам майстэрства і спартыўныя навыкі каманд-удзельніц значна павышаюцца і, каб перамагчы, неабходна выкладвацца па поўнай. Таму кожнае прызавое месца становіцца значнай заслугай.
Прадстаўнікі Кіраў-шчыны выступілі выдатна ў многіх відах спорту. Сярод нашых дасягненняў: 1-е каманднае месца па кулявой стральбе, тры 2-х месца па дартсе, гіравым спорце і перацягванні каната. У асабістых заліках вызначыліся: Яўген Пішчалін (дартс, 2-е месца), Вольга Пішчаліна (кулявая стральба, 2-е месца), Марыя Васілеўская (настольны тэніс, 3-е месца), Андрэй Семенчукоў (гіравы спорт, 2-е месца), Аляксандра Курачкіна (лыжны спорт, 3-е месца).
Падчас цырымоніі ўзнагаро-джвання прыемна было назіраць, як прадстаўнікі Кіраўшчыны раз ад разу падымаліся на прыступку п’едэсталу гонару.
Пасадзейнічалі нашаму чэмпіёнству пастаянная падтрымка і разуменне з боку кіраўніцтва раённай улады, кіраўнікоў сельгасарганізацый і прадпрыемстваў.
Хочацца выказаць словы ўдзячнасці першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасхарчу Аляксандру Адамаву, кіраўніцтву ААТ “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, на базе гэтага таварыства фарміруецца зборная каманда раёна, капітанам якой з’яўляецца Яўген Пішчалін. Значную работу правялі члены раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да ўдзелу ў спартакіядзе. Немалаважным аспектам сталі выдатныя ўмовы пражывання і гасціннасць асіпаўчан.
З кожным годам наша каманда ўмацоўваецца і фізічна, і матэрыяльна: усе яе члены забяспечаны прыгожай і зручнай спартыўнай формай, неабходным для трэніровак інвентаром. У нейкім сэнсе такая ўвага прымушае нашых спартсменаў імкнуцца да новых дасягненняў і перамог.
Наступная, 10-я юбілейная спартакіяда работнікаў АПК пройдзе летам на базе Круглянскага раёна. Будзем спадзявацца, што падчас яе правядзення кіраўчане зноў прадэманструюць сваю добрую фізічную падрыхтоўку, згуртаванасць і жаданне быць лепшымі!


Гавораць удзельнікі абласной зімовай спартакіяды работнікаў АПК:

Віктар Ставер, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК:
— У першую чаргу, хацелася б адзначыць, што сёлетняя наша перамога — заслужаная, чакаемая і заканамерная. Мы крок за крокам, год за годам ішлі да яе, рыхтаваліся і верылі, што станем мацнейшымі!
Падчас цырымоніі ўзнагароджвання прыемна было назіраць, як прадстаўнікі Кіраўшчыны раз ад разу падымаліся на прыступку п’едэсталу гонару.
Пасадзейнічалі нашаму чэмпіёнству пастаянная падтрымка і разуменне з боку кіраўніцтва раённай улады, кіраўнікоў сельгасарганізацый і прадпрыемстваў.
Хочацца выказаць словы ўдзячнасці першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасхарчу Аляксандру Адамаву, кіраўніцтву ААТ “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, на базе таварыства фарміруецца зборная каманда раёна, капітанам якой з’яўляецца Яўген Пішчалін. Значную работу правялі члены раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да ўдзелу ў спартакіядзе. Немалаважным аспектам сталі выдатныя ўмовы пражывання і гасціннасць асіпаўчан.
З кожным годам наша каманда ўмацоўваецца і фізічна, і матэрыяльна: усе яе члены забяспечаны прыгожай і зручнай спартыўнай формай, неабходным для трэніровак інвентаром. У нейкім сэнсе такая ўвага прымушае нашых спартсменаў імкнуцца да новых дасягненняў і перамог.

Яўген ПІШЧАЛІН, капітан каманды, начальнік ідэалагічнага аддзела ААТ «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага:
— Сярод складаемых нашага паспяховага выступлення — згуртаванасць і зладжанасць каманды, разуменне адзін аднаго з паўслова, узаемавыручка. З кожным годам мы адтачваем свае навыкі і ўменне, імкнемся рабіць вывады з папярэдніх нашых пралікаў і памылак, дапушчаных падчас спартыўных выступленняў.
Большасць членаў нашай каманды — далёка не навічкі спартакіяды работнікаў АПК, а таму з кожным годам майстэрства толькі павышаецца. Вось і сёлета па ўсіх відах спаборніцтваў мы ўваходзілі ў дзясятку,а па многіх — у тройку лідараў. А па перацягванні каната і ў гіравым спорце нам практычна няма роўных. Нездарма іншы раз сапернікі кажуць, што на Кіраўшчыне жывуць і працуюць сапраўдныя асілкі.
Наперадзе ў нас шмат планаў і задумак. Будзем і далей павышаць сваю фізічную падрыхтоўку, «падцягвацца» па тых відах спорту, дзе крыху нам не хапае навыкаў. І, канешне ж, будзем імкнуцца да новых перамог!

Дзмітрый ІВАНІЦКІ, начальнік каманды, начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама:
— Прыемна, што на раённым узроўні перамозе нашай каманды нададзена такая ўвага. Кіраўнік раённай улады Аляксандр Міхайлавіч Бутараў кожнага павіншаваў, выказаў словы ўдзячнасці.
Адразу скажу, што перамога нашай каманды — чакаемая падзея. Кожны імкнуўся паказаць на што здольны, якімі спартыўнымі навыкамі і магчымасцямі валодае.
А ўвогуле — уражанні незабыўныя. Спадабалася і сама спартакіяда, і ўрачыстая яе частка, і радушны прыём асіпаўчан. Усе каманды-ўдзельніцы дэманстравалі добрую фізічную падрыхтоўку, і таму наша перамога яшчэ больш яскравая і дастойная.
Стабільнай і прыгожай, у спартыўным сэнсе, можна назваць гульню нашай каманды валейбалістаў. Кожны год падчас спартакіяды спартсмены дэманструюць прафесіянальную гульню, дасканалае валоданне мячом. Парадавалі сваім выступленнем і гіравікі. “Выклаўся на ўсе сто” ў лыжнай гонцы Андрэй Бяляўскі. Пералічваць можна ўсіх: агульнакаманды вынік — 1 месца кажа сам за сябе.
Сёлетняя наша перамога і ранейшыя спартыўныя дасягненні ў спартакіядах сведчаць аб тым, што на Кіраўшчыне жывуць таленавітыя і самаадданыя людзі як у працы, так і ў спорце.
Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА і з сайта газеты “Асіповіцкі край”.

Последние новости

Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Комитет госконтроля Могилёвской области информирует

23 апреля 2024
В стране и мире

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
В стране и мире

Всебелорусское народное собрание: сроки проведения, состав (инфографика

22 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Горячая линия

22 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия «Неделя нулевого травматизма»

22 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
В стране и мире

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024