У Кіраўску прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15 лютага ў Кіраўску каля памятнага знака ў гонар воінаў-кіраўчан, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак пры ліквідацыі лакальных канфліктаў, прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 28-годдзю з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, ветэраны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь.
Больш падрабязна аб мерапрыемстве чытайце ў № 14 “Кіраўца” за 2017 год.