Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Русецкі з вёскі Стража Кіраўскага раёна прымаў віншаванні з юбілеем
Сімвалічна, што 23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны, ад-значае свой дзень нараджэння, а сёлета — 95-гадовы юбілей, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнец в.Стража Баравіцкага сельсавета Фёдар Усцінавіч Русецкі. Са зброяў ў руках яму давялося вызваляць родную зямлю ад ворага ў гады ваеннага ліхалецця.
У дзень 95-годдзя Фёдара Усцінавіча з віншаваннямі, падарункамі і кветкамі ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў да яго завіталі старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабод-нікава, кіраўнік спраў райвыканкама Алена Сакадынец. Зараз Фёдар Усцінавіч разам з жонкай Раісай Сяргееўнай знаходзіцца ў адной з дачок у г.Бабруйску.
Больш падрабязна чытайце ў №16 “Кіраўца” за 2017 год.