Выхаванцы аддзялення веласпорту Кіраўскай ДЮСШ рыхтуюцца да новых стартаў сезона
На бягучы момант у аддзяленні займаюцца больш за 60 школьнікаў. Як заўсёды, перад падапечнымі трэнераў Сяргея клімовіча і Юрыя Цішкова ставіцца ў сезоне высокая планка. Паспяховыя выступленні, якія стабільна паказваюць веласіпедысты Кіраўшчыны на рознага ўзроўню абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, паслабленняў не даюць: трэба абавязкова пацвярджаць рэнаме. Наперадзе ў нашых веласіпедыстаў сур’ёзныя гонкі: Спартакіяда школьнікаў, Спартакіяда сярод ДЮСШ, Алімпійскія дні моладзі і многія іншыя. Ужо праз месяц у Магілёве пройдуць першыя зборы ўдзельнікаў зборнай каманды вобласці. З 18 месцаў у галоўнай камандзе Прыдняпроўскага краю палова аддадзена прадстаўнікам аддзялення Кіраўскай ДЮСШ.