Зімовыя віды спорту ў праграме раённай Спартакіяды школьнікаў Кіраўскага раёна завяршыліся спаборніцтвамі па лыжных гонках сярод юнакоў і дзяўчат.

Лыжные гонкиЗімовыя віды спорту ў праграме раённай Спартакіяды школьнікаў завяршыліся спаборніцтвамі па лыжных гонках сярод юнакоў і дзяўчат. Як паведаміла супрацоўніку інтэрнет-рэсурса рэдакцыі раённай газеты «Кіравец» галоўны сакратар спаборніцтваў Людміла Ісакава, да ўдзелу было заяўлена 97 юных спартсменаў з 10 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Рабяты змагаліся за перамогу ў дзвюх узроставых групах (2001-2002 і 2003-2004 гадоў нараджэння) у камандным і асабістым першынстве. У парку ў раёне возера Селішчы, дзе праходзілі гонкі, удзельнікі пераадольвалі дыстанцыю ў 2 км, а старэйшым хлопцам яна была павялічана да 3 км.

І зноў на высокім узроўні паказалі лыжную падрыхтоўку вучні Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева (кіраўнік Валерый Вароніч). Яны ўпэўнена занялі агульнакаманднае першае месца, шэраг прадстаўнікоў з навучальнай установы ўвайшлі ў лік пераможцаў і прызёраў у асабістым заліку. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна зборныя Мышкавіцкай (кіраўнік Аляксандр Якавец) і Чыгірынскай (кіраўнік Сяргей Іваніцкі) школ.

У малодшай узроставай групе сярод юнакоў перамогу святкаваў Ягор Сямёнаў. Яго сябар па камандзе Максім Няйштэтар з Паўлавіч стаў другім, замкнуў тройку прызёраў Арсеній Юрчанка з Мышкавіцкай СШ.

У дзяўчат лепшы вынік на фінішы паказала Крысціна Лазарава. Другое і трэцяе месцы адпаведна заваявалі Ульяна Варанчукова з Чыгірынскай і Алёна Каваленка з Мышкавіцкай школ.

Сярод старэйшых юнакоў найлепш удалося выступіць Міхаілу Маісеенку з Мышкавіцкай СШ. Яшчэ адзін прадстаўнік гэтай школы Максім Мярэдаў заняў другое месца. Трэці вынік паказаў Уладзіслаў Марцючэнка з Паўлавіч. У дзяўчат упэўненую перамогу атрымала вучаніца гімназіі Настасся Анісімава, другой стала Ганна Каравай з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, “бронза” — на рахунку Юліі Костка з Мышкавіцкай СШ.

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.