ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — лідар спаборніцтва за 2016 год сярод сельгасарганізацый Кіраўшчыны

ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — лідар спаборніцтва за 2016 год сярод сельгасарганізацый Кіраўшчыны

Рас-1

Лепшыя па прафесіі: вадзіцель Дзяніс Сакабіцкі, камбайнер Мікалай Дрозд і трактарыст-машыніст Юрый Каранкевіч.

Рас-2

Дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель.

Безумоўным лідарам па выніках раённага спаборніцтва за мінулы год сярод сельскагаспадарчых арганізацый стаў калектыў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: ён выйшаў пераможцам у намінацыях “За лепшыя рэзультаты вытворча-эканамічнай дзейнасці”, “За эфектыўнае выкарыстанне сельгасугоддзяў”, заняў другія і трэція месцы ў шэрагу іншых намінацый. Сярод атрымаўшых званне “Лепшы па прафесіі” таксама шмат рассветаўцаў, у тым ліку галоўныя спецыялісты: намеснікі дырэктара таварыства — галоўны аграном Аляксандр Жылінскі, галоўны заатэхнік Аляксандр Сухадольскі, ветэрынарны ўрач Ігар Казека.
Дзякуючы чаму быў забяспечаны такі поспех, які далейшы вектар развіцця, наша размова — з дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства Аляксандрам БАГЕЛЕМ:

— Сапраўды, наш калектыў папрацаваў плённа, мэтанакіравана і, безумоўна, радуюць дасягнутыя рэзультаты. Але адразу скажу, што працаваць яшчэ ёсць над чым, і рэзерваў для росту нямала.
Вытворчасць валавой прадукцыі за мінулы год у супараўнальных цэнах склала 29,4 млн. руб. або 114,4% да ўзроўню 2015 г. пры заданні 103, 7%.
Рэнтабельнасць продажу атрымана 12,8% пры заданні 10%.
Трэба заўважыць, што ў цэлым мы спрацавалі лепш, чым у папярэднім годзе, чаму ў значнай ступені садзейнічалі пагодныя ўмовы, якія былі больш спрыяльнымі.
Спынюся на рабоце розных галін нашай гаспадаркі, якіх у яе структуры нямала, і калектыў кожнай уносіць свой уклад у агульныя здабыткі “Рассвета”.
Пачнем з раслінаводства. Валавы збор збожжа склаў 17125 т зерня разам з кукурузай пры ўраджайнасці 49,3 ц/га (2015 г. — 10944 т пры ўраджайнасці 37,5 ц/га). Як бачна, рассветаўцы значна перасягнулі рубеж папярэдняга года. Ганарова, што падчас мінулага жніва першы на Магілёўшчыне экіпаж камбайнераў-тысячнікаў быў з нашай гаспадаркі: Івана Салановіча і Аляксандра Багеля; і першы вадзіцель, адвёзшы тысячу тон збожжа — гэта Дзяніс Сакабіцкі.
Валавы збор бульбы атрымалі ў межах 618 т, ураджайнасць вышэй папярэдняга года на 70,8 ц/га. Але, на жаль, кан’юнктура рынку склалася так, што недабралі ад
рэалізацыі гэтай прадукцыі плануемую суму.
Цукровыя буракі далі значна большую ўраджайнасць, чым у 2015 г.: 375 ц/га (плюс 258 ц/га) з плошчы 200 га. Сёлета плануем пашырыць пасяўныя плошчы пад гэтую культуру на 50 га і ставім задачу яшчэ больш павысіць ураджайнасць, дасягнуць высокай таварнасці.
Валавы збор агародніны адкрытага грунту — 4772 т пры ўраджайнасці 438 ц/га. Нядрэнна папрацавалі па вырошчванні цыбулі — атрымалі амаль 500 ц/га, забяспечылі высокую таварнасць: па ацэнках закупшчыкаў, па якасці наша цыбуля — адна з лепшых у рэспубліцы. Добрая якасць і рассветаўскіх морквы, капусты.
Прыбыткова спрацавалі па рэалізацыі агародніны закрытага грунту. Але паколькі на цяплічным камбінаце летась быў зніжаны валавы збор агародніны да ўзроўню папярэдняга года, трэба больш эфектыўна папрацаваць у бягучым годзе, тэхналагічнай службе ўзмацніць кантроль за вытворчым працэсам.
Засушлі-вае надвор’е папярэдніх гадоў аказала свой адмоўны ўплыў на садаводства. Сёлета плануем атрымаць ад гэтай галіны большую аддачу.
У нашай гаспадарцы 5 агароднінасховішчаў, іх работнікі забяспечваюць захоўванне, перапрацоўку і адгрузку вырашчанай прадукцыі, праз іх рукі праходзіць яе ў сярэднім 7 тыс. т.
Пераходзячы да спраў у ключавой галіне гаспадаркі — жывёлагадоўлі, нельга абысці ўвагай кормавытворчасць. Для грамадскага статка ў мінулым годзе было нарыхтавана амаль у 2 разы больш кармоў, чым у 2015 г.: 38528 т кармавых адзінак, на адну ўмоўную галаву жывёлы — 6,2 т к/адз.
Адна з галоўных сёлетніх задач — забеспячэнне належнай якасці кармоў, гэта адно са складаемых атрымання стабільна высокіх рэзультатаў па малаку і мясу.
А ў мінулым годзе вытворчасць малака склала 14016 т пры ўдоі 6371 т, рэнтабельнасць — больш 35%. Атрыманы сярэднясутачныя прывагі БРЖ у 760 г.
Ставім задачу павысіць эфектыўнасць работы ў жывёлагадоўлі. Будзем дабівацца павышэння таварнасці малака, скарачэння невытворчага выбыцця жывёлы. Для гэтага шмат чаго робім. На МТК “Кірава” ўжо практычна завершана будаўніцтва памяшкання для ўтрымання цялят да 70 дзён на 180 галоў. Разлічваем знізіць страты маладняку на самых ранніх этапах. Далей плануем будаваць такое ж памяшканне на МТК “Валосавічы”.
Ёсць таксама шэраг пытанняў, якія патрабуюць вырашэння, па ўдасканаленні тэхналогій.
Для стымулявання павышэння прадуктыўнасці жывёлы, павелічэння аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі малака з 1 студзеня гэтага года ажыццяўляюцца прэміяльныя выплаты работнікам.
І ўвогуле мяркуем задзейнічаць усе рэзервы для павышэння заработнай платы працаўнікам “Рассвета”.
Нельга не нагадаць пра рыбную гаспадарку, якая працуе прыбыткова: чысты прыбытак за мінулы год склаў 159 тыс. руб., рэнтабельнасць прадукцыі — амаль 43%. Гэтыя дасягненні — на рахунку 8 чалавек, шмат гадоў умела кіруе калектывам Алег Шапавалаў.
Наступны аб’ект, які патрабуе неаслабнай увагі, — біягазавая ўстаноўка. За мінулы год выпрацавана 16,5 млн. кВТг электраэнергіі, прададзена 98,8%. Выручка склала 5,2 млн. руб., прыбытак — 2,3 млн. руб. Як бачна, даволі важкі рэзультат.
Нядрэнна спрацавалі і іншыя падраздзяленні нашага таварыства.
У цэлым фінансавы рэзультат работы калектыву гаспадаркі за 2016 г. характарызуецца прыбыткам ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг у бягучых цэнах у памеры 3941 тыс. руб., што на 750 тыс. руб. вышэй паказчыка 2015 г.
Шэраг актуальных задач, якія стаяць перад калектывам “Рассвета”, я ўжо назваў. Хачу дадаць такія пазіцыі, як павышэнне экспарту прадукцыі, тавараабароту нашых гандлёвых кропак, уцягненне ў сельгасабарот невыкарыстоўваемых земляў, увогуле развіцця напрамкаў, якія прыносяць даход.
Хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць за руплівую працу кіраўнікам нашых падраздзяленняў, спецыялістам, радавым работнікам за ўклад у развіццё гаспадаркі. Лепшыя нашы працаўнікі розных галін былі ўшанаваны і заахвочаны на справаздачным сходзе. Упэўнены, што разам мы выканаем усё, што запланавана на бягучы год і перспектыву. Рассветаўцам заўжды былі характэрны працавітасць, настойлівасць у дасягненні намечаных мэт.
Падрыхтавала
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА
(зроблены падчас справаздачнага сходу ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”).

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024