Кіраўскі РЦСОН і яго работнікі ўзнагароджаны за добрасумленную працу ў 2016 годзе

РЦСОН-всеПа выніках абласнога агляду якасці і культуры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за дасягнутыя поспехі ў рабоце за 2016 год калектыў Кіраўскага раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўзнагароджаны дыпломам 2 ступені сярод 25 аднатыпных устаноў Магілёўскай вобласці. Аб гэты рассказала рэдактару інтэрнет-рэсурса рэдакцыі раённай газеты «Кіравец» дырэктар РЦСАН Вольга Мержый.
Раённы цэнтр атрымаў таксама сертыфікат ад Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў на 100 беларускіх рублёў. Яшчэ адна ўзнагарода — сертыфікат на 150 беларускіх рублёў — наша ўстанова атрымала ад Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў па выніках конкурса на лепшы калектыўны дагавор сярод арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Камітэта.
У раённым Цэнтры працуе шмат адказных, творчых работнікаў, якія з душой ставяцца да людскіх праблем і клопатаў, сумленна выконваюць свае абавязкі. Высокая ацэнка дзейнасці калектыву — гэта агульны поспех, у які ўнёс свой уклад кожны работнік. Нездарма шэраг прадстаўнікоў нашай установы па выніках работы за мінулы год за добрасумленную працу і ў сувязі са святкаваннем Дня работнікаў сацыяльнай абароны былі ўзнагароджаны і адзначаны Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва.
Так, Ганаровай граматай узнагаро-джана кіраўнік гуртка дзённага знахо-джання для інвалідаў Валянціна Русецкая, падзяка аб’яўлена спецыялісту па сацыяльнай рабоце гэтага ж аддзялення Вераніцы Пятруша, на Дошку гонару абласнога Камітэта занесена повар аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Марына Савельева.
Добрых слоў заслугоўвае таксама работа загадчыка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Наталлі Фіневіч. Яна прызнана пераможцам у раённым спаборніцтве за 2016 год у намінацыі “Лепшы работнік у сферы сацыяльнай абароны”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.