Кіраўскі РЦСОН і яго работнікі ўзнагароджаны за добрасумленную працу ў 2016 годзе

Кіраўскі РЦСОН і яго работнікі ўзнагароджаны за добрасумленную працу ў 2016 годзе

РЦСОН-всеПа выніках абласнога агляду якасці і культуры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за дасягнутыя поспехі ў рабоце за 2016 год калектыў Кіраўскага раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўзнагароджаны дыпломам 2 ступені сярод 25 аднатыпных устаноў Магілёўскай вобласці. Аб гэты рассказала рэдактару інтэрнет-рэсурса рэдакцыі раённай газеты “Кіравец” дырэктар РЦСАН Вольга Мержый.
Раённы цэнтр атрымаў таксама сертыфікат ад Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў на 100 беларускіх рублёў. Яшчэ адна ўзнагарода — сертыфікат на 150 беларускіх рублёў — наша ўстанова атрымала ад Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў па выніках конкурса на лепшы калектыўны дагавор сярод арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Камітэта.
У раённым Цэнтры працуе шмат адказных, творчых работнікаў, якія з душой ставяцца да людскіх праблем і клопатаў, сумленна выконваюць свае абавязкі. Высокая ацэнка дзейнасці калектыву — гэта агульны поспех, у які ўнёс свой уклад кожны работнік. Нездарма шэраг прадстаўнікоў нашай установы па выніках работы за мінулы год за добрасумленную працу і ў сувязі са святкаваннем Дня работнікаў сацыяльнай абароны былі ўзнагароджаны і адзначаны Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва.
Так, Ганаровай граматай узнагаро-джана кіраўнік гуртка дзённага знахо-джання для інвалідаў Валянціна Русецкая, падзяка аб’яўлена спецыялісту па сацыяльнай рабоце гэтага ж аддзялення Вераніцы Пятруша, на Дошку гонару абласнога Камітэта занесена повар аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Марына Савельева.
Добрых слоў заслугоўвае таксама работа загадчыка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Наталлі Фіневіч. Яна прызнана пераможцам у раённым спаборніцтве за 2016 год у намінацыі “Лепшы работнік у сферы сацыяльнай абароны”.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024