МТФ “Пацава Слабада” прызнана лепшай фермай Кіраўскага раёна за 2016 год

МТФ “Пацава Слабада” прызнана лепшай фермай Кіраўскага раёна за 2016 год

П-Слобода-1 П_Слобода-2Па выніках штогадовага раённага спаборніцтва за 2016 год пераможцам у дзвюх намінацыях выйшла ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”: “Сярод калектываў малочна-таварных ферм” і “Сярод калектываў ферм па вырошчванні і адкорму буйной рагатай жывёлы”, прычым абедзве гэтыя перамогі — на рахунку працаўнікоў МТФ “Пацава Слабада”. Загадвае гэтым вялікім аб’ектам мяса-малочнай вытворчасці Святлана Карпава.

Старанна папрацавалі жывёлаводы МТФ “Пацава Слабада” над павелічэннем вытворчасці малака. У мінулым годзе імі атрымана 2360 т, што на 257 т больш паказчыка 2015 года, а ў цэлым па гаспадарцы валавы надой склаў 6428 т, удой на адну фуражную карову — 6627 кг.
На такіх высокіх пазіцыях плануюць утрымацца жывёлаводы і сёлета. Умовы для гэтага ёсць: у дастатку маецца якасных кармоў, рацыён БРЖ збалансаваны і разнастайны, прычым усе разлікі робяцца з дапамогай камп’ютарнай праграмы.
Па словах Святланы Карпавай, галоўныя складаемыя іх поспеху — захаванне тэхналогіі ўтрымання і догляду кароў, сучаснае абсталяванне, своечасовы ветэрынарны кантроль за здароўем жывёлы і згуртаваны калектыў.
На жывёлагадоўчых аб’ектах у П.Слабадзе ўтрымліваецца 1820 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку больш за 400 — дойнага статка. У параўнанні з 2015 годам колькасць БРЖ павялічылася на 100 галоў.
Належны догляд жывёлы — асноўнае правіла, якога павінны прытрымлівацца на кожнай ферме, бо менавіта ад гэтага залежыць канчатковы вынік у атрыманні высокіх надояў і важкіх прываг, упэўнена Святлана Карпава. Для большай паядальнасці жывёлай кармоў, павышэння якасці кармлення, а таксама для таго, каб зменшыць працоўную нагрузку на работнікаў ферм, быў набыты кормараздатчык-змяшальнік. Яго выкарыстанне ўжо дало станоўчы вынік: значна павялічылася малакааддача.
У мінулым годзе амаль 98% малочнай прадукцыі, атрыманай на МТФ “Пацава Слабада” было рэалізавана гатункамі “экстра” і вышэйшым.
Зразумела, што за ўсімі высокімі дасягненнямі і значнымі лічбамі стаіць штодзённая карпатлівая праца аператараў машыннага даення, даглядчыкаў, слесараў, ветспецыялістаў і асемянатараў.
Сярод дастойных працаўнікоў і пастаянных перадавікоў — аператар машыннага даення Жанна Кісель. Вось і сёлета па выніках раённага агляду-конкурсу за павелічэнне вытворчасці малака за 2016 год жанчына прызнана лепшай сярод працуючых на лінейным малакаправодзе. Летась ад кожнай сваёй рагулі Жанна Мікалаеўна атрымала па 7130 кг малака, павялічыўшы надой на адну фуражную карову на 89 кг. Пры гэтым усё атрыманае ёю малако — толькі гатункамі “экстра” і вышэйшым.
У гаспадарцы Жанна Кісель працуе ўжо 28 гадоў. Прыйшла ў жывёлагадоўчую галіну па слядах маці, якая ўсё жыццё адпрацавала даяркай. Ад яе і пераняла адказнае стаўленне да выбранай справы і галоўны сакрэт поспеху — любоў да жывёлы.
Цікава, што па матчыных слядах пайшлі і тры дачкі Жанны Мікалаеўны: усе працуюць у РАПТЗ аператарамі машыннага даення, праўда, зараз маладыя жанчыны знаходзяцца ў водпусках па догляду за дзецьмі.
Сярод лепшых і аператар машыннага даення Людміла Арцюхова. У гаспадарцы жанчына працуе трэці год, але за гэты час праявіла сябе не толькі прафесіяналам сваёй справы, але і заслужыла павагу і аўтарытэт як у кіраўніцтва гаспадаркі, так і калег па цэху.
На Кіраўшчыну Людміла Ільінічна прыехала з мужам і дзецьмі з Луганскай вобласці ў пошуках міру і стабільнасці. Кіраўніцтва РАПТЗ выдзеліла сям’і дом, муж уладкаваўся жывёлаводам. Зараз Людміла Арцюхова занята на раздоі кароў, а таксама даглядае цялят.
Зладжаны калектыў старанных работнікаў шчыруе на вырошчванні і адкорме БРЖ. Алена Вангілеўская працуе ў сельгаставарыстве амаль 23 гады, яе напарніца Лідзія Макаранка — больш за 18. Сваіх гадаванцаў жанчыны даглядаюць добрасумленна, а тыя, у сваю чаргу, радуюць важкімі прывагамі. У мінулым годзе сярэднесутачныя прывагі на дарошчванні склалі больш за 830 г, на адкорме — 730 г.
У сувязі з ростам пагалоўя БРЖ у РАПТЗ актыўна заняліся будаўніцтвам новых і рэканструкцыяй старых будынкаў, якія выкарыстоўваюцца для ўтрымання цялят, што, у сваю чаргу, дазволіла павысіць іх захаванасць і зменшыць захворваемасць.
Як адзначыла Святлана Карпава, для працаўнікоў на жывёлагадоўчым аб’екце створаны належныя ўмовы: ёсць утульныя бытавыя пакоі, дзе можна адпачыць за кубкам чаю.
Калектыў РАПТЗ надае асаблівую ўвагу нарошчванню пагалоўя БРЖ, павышэнню прадуктыўнасці дойнага статка, павелічэнню надояў і прываг, павышэнню заробкаў работнікаў жывёлагадоўчай галіны. І перадумовы для дасягнення намечанага ў іх маюцца.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024