Рассветаўцы “штурмуюць” палеткі
Актыўна ўключыліся ў веснавую палявую кампанію працаўнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Для таго, каб паспець правесці палявыя работы ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны, шчыруюць механізатары з раніцы і да позняй ночы.
Асаблівая ўвага надаецца якаснай падрыхтоўцы глебы да сяўбы. Не сакрэт, што захаванне тэхналогіі апрацоўкі глебы — амаль палова будучага ўраджаю. Таму і даверылі гэтую справу найбольш вопытным і адказным механізатарам. Сярод іх — Ігар Жэлдак і Сяргей Акуліч (на здымку). За плячамі абодвух — больш дзясятка гадоў механізатарскай справы і не адна сотня ўзараных, апрацаваных і засеяных гектараў зямлі-карміцелькі.