У Кіраўску падвялі вынікі работы галін народнай гаспадаркі за 2016 год

У Кіраўску падвялі вынікі работы галін народнай гаспадаркі за 2016 год

Макс-38

Урачыстае мерапрыемства, на якім былі падведзены вынікі работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2016 год, вызначаны напрамкі дзейнасці на бліжэйшую перспектыву, ушанаваны пераможцы раённага працоўнага спаборніцтва, адбыўся ў мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры.

Сюды прыбылі дэлегацыі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, госці. А святочны настрой усім быў зададзены яшчэ на падвор’ях сельгасарга-нізацй, якія размясціліся на плошчы імя Кірава і заклікалі маляўнічым убранствам, смачнымі беларускімі стравамі, вясёлай музыкай і песнямі…
І ў фае РДК вабілі да сябе апетытным выглядам выставы-дэгустацыі прадукцыі, майстэрствам выканання — выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, цікавымі прэзентацыямі захаплялі гімназісты і вучні Мышкавіцкай СШ. Цудоўныя мелодыі дарыў аркестр народных інструментаў дзіцячай школы мастацтваў горада.
“Людзі працы ўзнагарод дастойныя!” – так арганізатары назвалі ўрачыстую частку свята, якая распачалася маштабнай харэаграфічнай кампазіцыяй “Час выбраў нас”: на сцэну выйшлі прадстаўнікі розных прафесій нашага рэгіёна.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Адамаў, першы намеснік дырэктара РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Леанід Галдаеў, начальнік філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” — Магілёўскае абласное ўпраўленне Андрэй Горбель, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” Валерый Гітлік, начальнік упраўлення маркетынгу, продажу, гандлю, грамхарчу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ “Бабруйскі мясакамбінат” Ігар Марачканіч, а таксама дэлегацыі Бабруйскага, Горацкага, Быхаўскага, Асіповіцкага, Глускага раёнаў.
У залу ўрачыста былі вынесены Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, флагі Магілёўскай вобласці і Кіраўскага раёна. Прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Удзячныя словы былі выказаны ў адрас ветэранаў вайны і працы, кіраўнікоў раёна і арганізацый мінулых гадоў, чый уклад у развіццё Кіраўшчыны неацэнны, на добрую памяць яны атрымалі сувеніры.
На сцэну быў вынесены каравай — сімвал леташняга ўраджаю — і ўручаны старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву.
Кіраўнік раёна шчыра павітаў прысутных і спыніўся на асноўных выніках работы за 2016 год. Ён падкрэсліў, што гэта быў першы год новай пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, які у многім стаў знакавым у вызначэнні далейшай стратэгіі развіцця раёна, і яго рэзультаты пацвердзілі: мы рухаемся ў правільным напрамку.
Кіраўчане прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да пятага Усебеларускага народнага сходу, праявілі высокую палітычную культуру і грамадзянскую пазіцыю ў выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
Мінулы год прайшоў пад знакам Года культуры, асноўны акцэнт быў зроблены на захаванні культурнай і гістарычнай спадчыны, патрыятычным выхаванні насельніцтва, навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў, фарміраванні ў грамадзян вытворчай і экалагічнай культуры.
Аляксандр Бутараў адзначыў, што нягледзячы на няпростыя фінансава-эканамічныя і пагодныя ўмовы кіраўчане паказалі дастойныя рэзультаты ў працы, забяспечыўшы трывалы задзел на будучыню. Вянцом работы рэальнага сектара эканомікі стала атрыманне каля 4 млн. руб. прыбытку ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг з рэнтабельнасцю 4,6% пры стратнай рабоце ў 2015 годзе.
Сярод галін народнай гаспадаркі раёна флагманам з’яўляецца аграпрамысловы комплекс, уклад якога ў выручку ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг складае больш 65%. Аграрыі Кіраўшчыны, як падкрэсліў старшыня райвыканкама, у чарговы раз прадэманстравалі прафесіяналізм і настойлівасць у дасягненні вызначаных мэт, унеслі важкі ўклад у харчовую бяспеку краіны, забяспечыўшы рост вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі 112% пры заданні 104%.
Раён умацаваў лідзіруючыя пазіцыі па развіцці жывёлагадоўлі: уваходзіць у “дваццатку” лепшых рэгіёнаў краіны
і з’яўляецца лепшым
у Магілёўскай вобласці па вытворчасці малака, атрыманні сярэднясутачных прываг БРЖ, аднаўленні статка. У поўным аб’ёме выканана даручэнне Кіраўніка дзяржавы — завершана рэканструкцыя 10 МТФ, дзе створаны неабходныя ўмовы для забеспячэння ўпэўненага росту паказчыкаў.

Асаблівыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас землякоў, якія летась ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод — трактарыстаў-машыністаў: ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — Мікалая Белакурскага, узнагароджанага ордэнам Пашаны, РАПТЗ — Уладзіміра Комара, узнагароджанага медалём “За працоўныя заслугі”.
Нягледзячы на няпростую эканамічную сітуацыю, працягваў Аляксандр Бутараў, забяспечаны неабходным фронтам работ арганізацыі будаўніча-дарожнай сферы, у поўным аб’ёме было выканана заданне па ўводу жылля ў мінулым годзе. Штогод павышаецца эфектыўнасць жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паляпшаецца якасць паслуг пры зніжэнні затрат на іх аказанне. Развіва-ліся гандаль, грамхарч — гэтая галіна па выніках работы за мінулы год заняла 2-е месца ў сістэме аблспажыўсаюза.
Павышаецца ўклад у забеспячэнне агульнага эканамічнага росту ў раёне ад малога і сярэдняга бізнэсу: іх удзельная вага ў экспарце тавараў і паслуг складае амаль 80%.
Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці летась створана 54 рабочых месцы.
Традыцыйна раён мае высокія рэзультаты ў сацыяльнай сферы. У спаборніцтве на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў 2015 годзе заняў першае месца, летась — другое.
РЦСАН на працягу апошніх пяці год уваходзіць у тройку лепшых устаноў вобласці, па выніках 2016 года ўзнагароджаны дыпломам 2-й ступені.
Нямала спартыўных пермог на рахунку выхаванцаў ДЮСШ.
Паляпшэнне дэмаграфічных паказчыкаў, зніжэнне інваліднасці сярод асоб працаздольнага ўзросту, змяншэнне паказчыка захворваемасці сведчаць аб ст-більным развіцці сістэмы аховы здароўя і паляпшэнні якасці аказваемай медыцынскай дапамогі.
Рэзультатыўным стаў 2016 год для сферы культуры. Плённа рэалізуецца маладзёжная палітыка, гэта пацвярджае і выніковы ўдзел у студатрадаўскім руху.
Аляксандр Бутараў закцэнтаваў увагу на асноўных напрамках інавацыйнага абнаўлення, мадэрнізацыі эканомікі з улікам новых сусветных тэндэнцый, вызначаных Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая была зацверджана на пятым Усебеларусім народным сходзе. У раёне, падкрэсліў старшыня райвыканкама, створаны трывалы фундамент для рэалізацыі намечаных планаў і задач.
Гонар выклікае тое, што ў грамадстве захаваны згода, спакой, мір і парадак — а гэта важнейшая ўмова для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Асаблівая ўвага, па словах кіраўніка раёна, будзе нададзена нарошчванню экспартнага патэнцыялу, павелічэнню выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг, увядзенню рабочых месц на створаных прадпрыемствах. Рэальнаму сектару эканомікі трэба ў большай ступені імкнуцца працаваць за кошт заробленых сродкаў і прыцягнутых інвестыцый.
Сельская гаспадарка павінна стаць высокаэфектыўнай галіной з узроўнем рэнтабельнасці продажу не менш 10%.
Бягучы год павінен стаць пераломным для будаўнічай галіны раёна.
Намечаны планы па ўдасканаленні і ўмацаванні лідзіруючых пазіцый сацыяльнай сферы.
У Год навукі неабходна нестандартна падыходзіць да вырашэння пастаўленых задач, максімальна выкарыстоўваючы інтэлектуальны і чалавечы капітал, забяспечыць падтрымку творча думаючай моладзі.
Дастойным вынікам работы будзе павышэнне дабрабыту грамадзян.
Аляксандр Бутараў выказаў шчырую ўдзячнасць працаўнікам раёна за дасягнутыя рэзультаты, ветэранам вайны і працы — за тое, што Кіраўшчына заўжды славіцца як адзін з перадавых раёнаў вобласці.
Кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін па даручэнні губернатара Уладзіміра Даманеўскага перадаў словы глыбокай удзячнасці працаўнікам Кіраўскага раёна за ўклад у развіццё нашай роднай Магілёўшчыны і любімай Беларусі, заклікаў і далей рабіць усё дзеля таго, каб наш агульны дом станавіўся больш прыгожым, камфортным, квітнеючым.
За плённую, добрасумленную працу і дасягненне высокіх паказчыкаў Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама была ўзнагароджана аператар машыннага даення фермы “Стаўпішча” Ірына Міхалап, аб’яўлена падзяка аблвыканкама аператару па адкорму БРЖ КСУП “Ніва-Барсукі” Валянціне Сяргейчык.
Цёплыя словы выказаў кіраўчанам намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Аляксандр Адамаў. Ён пад-крэсліў працавітасць, руплівасць жыхароў раёна, пажадаў захавання стабільнасці ў развіцці і выхаду на новыя, больш значныя рубяжы.
Аляксандр Адамаў уручыў Ганаровыя граматы аблсельгасхарчу дырэктару КСУП “Жылічы” Міхаілу Агафонаву, упраўляючай МТФ КСУП “Ніва-Барсукі” Галіне Валькевіч, аператару жывёлагадоўчых комплексаў ААТ “Дабаснянскае” Галіне Хамянковай, заатэхніку-селекцыянеру РАПТЗ Ігару Шыдлоўскаму.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук у сваёй віншавальнай прамове адзначыў, што ў зале сабраліся лепшыя з лепшых прадстаўнікі працоўных калектываў народнагаспадарчага комплексу Кіраўшчыны, якія ўнеслі дастойны ўклад у агульныя здабыткі раёна, да-зваляючыя яму быць на высокім месцы ў рэспубліцы. Ігар Паўлавіч выказаў упэўненасць у тым, што з такім патэнцыялам рэзультаты раёна будуць яшчэ больш важкія.
Ігар Кананчук уручыў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ветэрану працы Мікалаю Пад’ялоўскаму. Падзякамі дэпутата Палаты прадстаўнікоў і каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, загадчык Барсукоўскага СДК Ніна Гушчына, выкладчык Жыліцкага сельгаскаледжа Сяргей Арлоўскі.
Падзячнае пісьмо філіяла ААТ “Белаграпрам-банк” — Магілёўскае абласное ўпраўленне яго начальнік Андрэй Горбель з найлепшымі пажаданнямі ўручыў калектыву КСУП “Ніва-Барсукі” (дырэктар Іван Рыняк), а таксама Ганаровыя граматы Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК — старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктару Ставеру, загадчыку пашывачнага цэха ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Валянціне Агеенка, бухгалтару, старшыні прафкама ААТ “Стайкаўскае” Галіне Фірагінай, дырэктару філіяла Кіраўскі ААТ “Бабушкина крынка” Кацярыне Суравец.
Ад імя дэлегацый раёнаў словы шчырых пажаданняў працаўнікам Кіраўшчыны выказала намеснік старшыні Горацкага райвыканкама Ірына Сухубаеўская, ад імя прадстаўнікоў перапрацоўчай прамысловасці — начальнік упраўлення маркетынгу, продажу, гандлю, грамхарчу і знешне-эканамічнай дзейнасці ААТ “Бабруйскі мясакамбінат” Ігар Марачканіч.
Цырымонія ўшанавання працаўнікоў сельскай гаспадаркі пачалася з уручэння Аляксандрам Бутаравым Ганаровай граматы райвыканкама старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктару Ставеру за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з 55-годдзем.
Далей былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды пераможцам штогадовага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі раёна за 2016 год у розных намінацыях (адпаведнае рашэнне райвыканкама было надрукавана ў мінулым нумары раённай газеты).
У ходзе ўрачыстага сходу былі ўзнагароджаны пераможцы раённых аглядаў-конкурсаў: сярод аператараў машыннага даення за павелічэнне вытворчасці малака за 2016 год і сярод аператараў па штучным асемяненні жывёлы, а таксама на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2016 год.
У намінацыі “Сярод органаў мясцовага самакіравання раёна” цырымонію ўзнагароджвання правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава.
Па выніках агляду су-працьпажарнага стану жыллёвага фонду ў населеных пунктах раёна за 2016 год першае месца прысуджана агляднай камісіі Стайкаўскага сельвыканкама, другое — Скрыпліцкага, трэцяе — Паўлавіцкага: іх старшыням Міхаілу Фрэйбергу, Жанне Рышкевіч і Жанне Камінскай былі ўручаны дыпломы і грашовыя прэміі.
Паколькі мерапрыемства прахо-дзіла напярэдадні Дня жанчын, у кожнай прамове гучалі сардэчныя віншаванні і пажаданні ў іх адрас.
На сцэну быў вынесены кошык з кветкамі ад імя старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава для ўсіх жанчын раёна.
Усім прысутным былі адрасаваны музычныя падарункі.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА , Людмілы СЯМЁНАВАЙ і Аляксандра ХАХЛОВА.
 

Подворье-24 Подворье-1 Подворье-2 Подворье-3 Подворье-4 Подворье-6 Подворье-7 Подворье-8Подворье-10 Подворье-12 Подворье-13 Подворье-14 Подворье-15 Подворье-16 Подворье-17 Подворье-19 Подворье-20 Подворье-21 Подворье-22 Подворье-23

Люда-слет-1 Люда-слет-2 Люда-слет-3 Люда-слет-4 Люда-слет-5
Люда-слет-6 Люда-слет-7Люда-слет-8 Люда-слет-9 Люда-слет-10 Люда-слет-11 Люда-слет-12 Люда-слет-13 Люда-слет-14 Люда-слет-15 Люда-слет-16Люда-слет-17 Люда-слет-18 Люда-слет-19 Люда-слет-20 Люда-слет-21 Люда-слет-22 Люда-слет-23 Люда-слет-24 Люда-слет-25 Люда-слет-26

Макс-1 Макс-2 Макс-3 Макс-4 Макс-5 Макс-6 Макс-7 Макс-8 Макс-9 Макс-10 Макс-11 Макс-12 Макс-13Макс-14 Макс-15 Макс-16 Макс-17 Макс-18 Макс-19 Макс-20 Макс-21 Макс-22 Макс-24 Макс-25 Макс-26Макс-27 Макс-28 Макс-29 Макс-30 Макс-31 Макс-32 Макс-33 Макс-34 Макс-35 Макс-36 Макс-37 Макс-39Макс-40 Макс-41 Макс-42 Макс-44 Макс-45 Макс-46 Макс-47 Макс-48 Макс-49 Макс-50 Макс-51 Макс-52 Макс-53 Макс-54 Макс-55 Макс-56 Макс-57 Макс-58 Макс-59 Макс-60 Макс-72 Макс-61 Макс-63 Макс-64 Макс-65 Макс-66 Макс-67 Макс-69 Макс-70 Макс-71

 

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024