У Кіраўску прайшоў семінар па асновах прадпрымальніцкай дзейнасці для людзей з інваліднасцю

У Кіраўску прайшоў семінар па асновах прадпрымальніцкай дзейнасці для людзей з інваліднасцю

Люда сем-4 Люда сем-8 Люда сем-2 Люда сем-1 Люда сем-3 Люда сем-9 Люда сем-6 Люда сем-5 Люда сем-7На працягу двух дзён на базе нашага раёна праходзіў семінар «Ствары свой бізнэс з нуля: асновы прадпрымальніцкай дзейнасці», арганізатарам якога выступіў цэнтр прадпрымальніцкай актыўнасці для людзей з інваліднасцю «Вузел» дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Свет без межаў». Прыярытэтны напрамак дзейнасці цэнтра — стварэнне новых рабочых месцаў для людзей з інваліднасцю з мэтай іх сацыялізацыі ў сучасным грамадстве. Слоган цэнтра — “Завязваем ідэі на магчымасці”.

Мерапрыемства праводзілася пры падтрымцы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. Прымалі гасцей, якія размясціліся на базе санаторыя імя К.П. Арлоўскага ААТ “Рассвет імя К.П. Арлоўскага”, кіраўніцтва і спецыялісты раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Удзел у семінары прынялі спецыялісты ТЦСАН і цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва вобласці, а таксама маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія жадаюць арганізаваць сваю справу.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вераніка Дзямідава. Яна адзначыла, што ў нашай вобласці праводзіцца мэтанакіраваная работа па далучэнні людзей з інваліднасцю да працоўнай дзейнасці. У бягучым годзе запланавана аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні больш за 200 грамадзянам з абмежаванымі магчымасцямі. 36 інвалідаў ужо прайшлі пераабучэнне.
Па словах Веранікі Дзямідавай, не ў поўнай меры вядзецца пакуль работа па стымуляванні інвалідаў да заняткаў рамеснай ці прадпрымальніцкай дзейнасцю, усяго толькі 3 чалавекі скарысталі магчымасць па атрыманні бязвыплатнай субсідыі для арганізацыі сваёй справы. Гэтую работу неабходна актывізаваць, і менавіта правя-дзенне такіх семінараў будзе гэтаму садзейнічаць, адзначыла спецыяліст.
Да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская. Яна адзначыла, што грамадства паступова пераходзіць да таго, што пытанне самазанятасці грамадзян становіцца актуальным і важным. Многія нацэлены на тое, каб любімая справа ці хобі прыносілі не проста задавальненне, а і садзейнічалі атрыманню нейкага даходу, асабліва гэта тычыцца інвалідаў. Менавіта гэтым людзям часта складана без дапамогі і падтрымкі іншых знайсці сваё месца ў жыцці. Па словах Таццяны Бяляўскай, атрыманыя падчас семінара веды і інфармацыю спецыялісты цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва змогуць данесці да сваіх падапечных і тым самым дапамогуць інвалідам у рэалізацыі іх правоў і магчымасцей.
Пачынаючы сваё выступленне, кіраўнік цэнтра “Вузел” Вераніка Герасімава адзначыла, што жадаючыя адкрыць свой бізнэс, асабліва інваліды, часта сутыкаюцца з мноствам праблем, з якімі не могуць справіцца самастойна. Важна дапамагчы людзям разабрацца, падказаць, як правільна аформіць дакументы і прайсці рэгістрацыю, абучыць іх правілам маркецінгу, навучыць прапаноўваць і рэалізоўваць сваю прадукцыю.
Спецыялісты цэнтра “Вузел” на бязвыплатнай аснове аказваюць дапамогу людзям з абемежаванымі магчымасцямі ў арганізацыі рамеснай дзейнасці ці афармленні ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Аб інавацыях, развіцці і ўкараненні новых форм і метадаў работы РЦСАН па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва расказала яго дырэктар Вольга Мержый.
На ўліку ў цэнтры знаходзіцца 5922 чалавекі (30% ад агульнай колькасці насельніцтва раёна), з іх 1134 — інваліды, 51 сям’я, у якой выхоўваецца 52 дзіцяці-інваліда.
Праводзіцца работа па рэалізацыі сацыяльных праектаў для непрацаздольных грамадзян, інвалідаў, няпоўных і мнагадзетных сем’яў, былых вязняў з мэтай паляпшэння якасці і ўмоў іх жыцця: сумесна з міжнародным дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “Сафія” — праект “Сацыяльная пральня”, кампаніяй “Белдзяржстрах” — “Захавай жыццё і маёмасць” і інш. Рэалізуецца праект “Беларуская спадчына ў цаццы”, пры падтрымцы сацыяльнай платформы “Talaka.by”. Падчас рэалізацыі праекта “Самастойнае пражыванне для маладых інвалідаў” выяўлена, што людзі з абмежаваннямі здароўя не ўмеюць арыентавацца на мясцовасці, а таксама за межамі раёна, у сувязі з гэтым у праект былі ўнесены новыя формы работы з выкарыстаннем гульнявой “квэст-тэхналогіі”. Праект, які быў прэзентаваны на 4-м форуме даступнасці ў г.Мінску, атрымаў падтрымку Офіса па правах людзей з інваліднасцю. Цэнтр цесна супрацоўнічае па рэалізацыі сацыяльных праектаў з Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа.
Для арганізацыі вольнага часу і зносін, развіцця творчага патэнцыялу інвалідаў арганізавана работа 5 гурткоў, 2 клубаў па інтарэсах, 3 працоўных майстэрняў па розных напрамках. Грамадзяне, якія іх наведваюць, адзначыла Вольга Мержый, не толькі творча развіваюцца, але і паспяхова сацыялізуюцца ў грамадстве праз удзел у міжнародных, рэспубліканскіх, міжрэгіянальных, абласных і занальных мерапрыемствах.
Пашыраюцца правы і магчымасці маладых людзей з інваліднасцю праз рэалізацыю права на працоўную і прадпрымальніцкую дзейнасць. Цэнтрам укаранёна і паспяховая развіваецца новая форма работы па падрыхтоўцы маладых інвалідаў да рамеснай дзейнасці. Гэта дазваляе ім не толькі атрымліваць задавальненне ад свайго занятку, але і забяспечвае працаўладкаванне інваліда як рамесніка з магчымасцю рэалізацыі сваіх вырабаў, дае ім дадатковы заробак.
Летась цэнтрам аказана садзейнічанне ў афармленні рамеснай дзейнасці інваліду 2 групы. За перыяд сваёй работы ў якасці рамесніка ёю зароблена больш за 500 руб. Таксама распачата дзейнасць па прынцыпе “роўны навучае роўнага”: вопытны рамеснік праводзіць навучанне іншага наведвальніка аддзялення на бязвыплатнай аснове.
Сувенірная прадукцыя, вырабляемая наведвальнікамі цэнтра, рэалізуецца ва ўнівермаге ў г.Магілёве, праз гандлёвыя аб’екты райспажыўтаварыства, у санаторыі імя К.П.Арлоўскага,
а таксама падчас
удзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях, кірмашах, выставах.
Для рэалізацыі выбараў актыўнай выкарыстоўваюцца сацыяльныя сеткі.
Па словах Вольгі Мержый, іх цэнтрам праводзіцца мэтанакіраваная работа па стымуляванні наведвальнікаў аддзяленняў да арганізацыі ўласнай справы. Сёлета была арганізавана азнаямляльная паездка на майстар-класы “Прыгожых спраў майстар” у г.Мінск.
Загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў РЦСАН Наталля Фіневіч з дапамогай фотаслайдаў пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з формамі і метадамі работы, якія прымяняюцца пры арганізацыі занятасці інвалідаў.
Для ўдзельнікаў семінара інструктарамі па працоўнай тэрапіі РЦСАН Вольгай Бутаравай і Веранікай Пятруша былі арганізаваны майстар-класы па вырабу цацак і сувеніраў з выкарыстаннем разнастайных матэрыялаў.
Загадчык сектара занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Пімошына расказала гасцям аб праводзімай у раёне рабоце па забеспячэнні занятасці людзей з інваліднасцю, прадастаўляемых ім сацыяльных ільготах і гарантыях.
Цікавай і пазнавальнай стала размова з прадпрымальнікам, дырэктарам ППСУП “Інва-Аўта-Сэрвіс” г.Мінск Аляксандрам Махортавым. Аляксандр пасля няшчаснага выпадку з 17 гадоў — у інваліднай калясцы. Але мэтанакіраваны юнак не скарыўся лёсу, не страціў любоў да жыцця. Ён з дзяцінства захапляўся тэхнікай, і гэта дапамагло знайсці сябе ў любімай справе. У свой час Аляксандр з дапамогай знаёмых пераабсталяваў для сябе аўтамабіль на ручное кіраванне. Яго вынаходніцтва зацікавіла людзей з абмежаванымі магчымасцямі, і многія сталі звяртацца з просьбай пераабсталяваць іх аўтамабілі. Так паступова Аляксандр прышоў да высновы, што гэты занятак можа даць яму шанц не проста займацца любімай справай, а і прыносіць неблагі даход. Зараз прадпрымальнік аказвае шырокі спектр розных паслуг, прычым практычна ўсе работнікі яго прадпрыемства — людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
У ходзе мерапрыемства быў разгледжаны шэраг пытанняў, якія тычыліся выбару формы арганізацыі бізнесу, рэгістрацыі і падаткаабкладання, спосабаў прапаноў тавараў і паслуг, асноў маркетынгавых стратэгій, продажу праз інтэрнэт і сацыяльныя сеткі.
Падводзячы вынікі се-мінара, кіраўнік цэнтра “Вузел” Вераніка Герасімава адзначыла, што кожны чалавек у сваім жыцці імкнецца да незалежнасці, у першую чаргу, да незалежнасці фінансавай. Асабліва важна гэта для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Для многіх з іх стаць самадастатковым чалавекам — значыць, знайсці сябе ў гэтым свеце.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024