Вучань Жыліцкай СШ Віталь Арлоўскі — дыпламант рэспубліканскага конкурсу
Дзевяцікласнік Жыліцкай СШ Віталь Арлоўскі прыняў удзел у другім этапе XXVIII рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ вучняў. Аб гэтым расказала рэдактару інтэрнет-рэсурса рэдакцыі раённай газеты “Кіравец” намеснік дырэктара школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце Свялана Лапянок.
Заключны этап рэспубліканскай канферэнцыі праходзіў на базе УА “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства” ў г.Мінску. Абарона работ ажыццяўлялася ў пяці секцыях.
Даследчая работа Віталя “Видовое разнообразие эпифитных лишайников в насаждениях агрогородка Жиличи и их индикаторное значение” была прадстаўлена ў секцыі “Экалогія раслін”. Разам са сваім настаўнікам біялогіі і хіміі М.В.Церахавай Віталь вызначаў відавую разнастайнасць лішайнікаў і ацэньваў чысціню паветра на тэрыторыі аграгарадка Жылічы.
Па выніках рэспубліканскага конкурсу работа адзначана дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Віншуем з перамогай! Жадаем цікавых ідэй, руху наперад да новых дасягненняў!