Адзіны дзень інфармавання пройдзе 20 красавіка
Адзіны дзень інфармаванняпройдзе ў раёне ў чацвер, 20 красавіка бягучага года на тэму: “Сацыяльная справядлівасць — ключавы прынцып беларускай дзяржавы”.
Будуць таксама абмеркаваны пытанні: “Праблемы вытворчага траўматызму і аховы працы”; “Аб радыяцыйна-экалагічным становішчы ў раёнах Магілёўскай вобласці, пацярпеўшых у выніку аварыі на ЧАЭС, і прымаемых мерах па далейшай ліквідацыі яе наступстваў”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.