Для кіраўчаніна Анатоля Ткачова разьба па дрэве стала справай жыцця

ТкачКіраўчанін Анатоль Ткачоў яшчэ будучы школьнікам захапіўся разьбой па дрэве і паступова гэтае дзіцячае захапленне стала для яго справай жыцця.  Летась Анатоль Васільевіч атрымаў дзяржаўную субсідыю для арганізацыі рамеснай дзейнасці. Па яго словах, выдзеленыя сродкі дазволілі яму набыць вельмі неабходныя для работы прыстасаванні і інструменты, у тым ліку і электрычныя.

З пад умелых рук майстра выходзяць неверагодна прыгожыя, неабходныя ў хатняй гаспадарцы рэчы: кухонны посуд, лаўкі, ложкі, крэслы, табурэткі, сталы, альтанкі і многае іншае.

Як адзначыў Анаталь Ткачоў, падтрымка дзяржавы ў выглядзе бязвыплатных субсідый для заняткаў рамесніцкай дзейнасцю, вельмі важкая дапамога для тых, хто вырашыў самастойна арганізаваць сваю занятасць. Пры гэтым, немалаважную ролю адыгрываюць і льготы, якія прадастаўляюцца дзяржавай для падтрымлік і развіцця пэўных відаў дзейнасці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.