Кіраўчанін Вадзім Бокач у саставе нацыянальнай зборнай па пляжным футболе прыняў удзел у прэстыжным міжнародным турніры
Нацыянальная зборная Беларусі па пляжным футболе, адным з ключавых ігракоў з’яўляецца кіраўчанін Вадзім Бокач, прыняла ўдзел у прэстыжным міжнародным турніры ў Санкт-Пецярбургу “Inter CUP-2017”. Акрамя беларускай каманды ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі Расіі і Іспаніі.
У першым матчы беларусы пацярпелі даволі крыўднае паражэнне ад каманды-гаспадыні “Петраградзец” — 1:2. Затое ў наступным паядынку з саратаўскай “Дэльтай” нашы землякі ўпэўнена рэабілітаваліся — 6:3. Складаным выдаўся матч з яшчэ адной піцерскай камандай “FC CITY”. Асноўны час завяршыўся ўнічыю — 4:4. Адзіны мяч у овертайме вырашыў лёс матча на карысць гаспадароў і перакрэсліў для беларусаў перспектыву трапіць у плей-оф.
Магчымасць паспрачацца за 5 месца ў нашай зборнай з’явілася пасля наступнага матча, калі беларусы ў дадатковы час вырвалі перамогу (3:2) у зборнай Расіі (U-23). У далейшыя апаненты нашай камандзе лёс зноў закінуў “крыўдзіцеля” — “Петраградзец”. Матч выйшаў поўнай супрацьлегласцю першай гульні. Пляжнікі з Сінявокай каменя на камені не пакінулі ад піцерцаў — 11:3! Дарэчы, голам вызначыўся ў гэтай сустрэчы і наш абаронца Вадзім Бокач.