Кіраўшчына стала другой радзімай

Кіраўшчына стала другой радзімай

ГубаревМесяц за месяцам, год за годам… Зарастаюць з цягам часу сцяжынкі, па якіх перасталі хадзіць, перасыхаюць кало­дзежы, з якіх не сталі чэрпаць ваду. З гадамі зацягваюцца ў людзей былыя душэўныя раны. Але сэрца часам пачынае шчымець ад нахлынуўшых успамінаў…

Жыццёвы шлях сённяшняга жыхара аг.Барсукі, механізатара КСУП “Ніва-Барсукі” Аляксея Губарава і яго сям’і Чарнобыль падзяліў на дзве часткі: да аварыі і пасля яе.
З першай цяпер звязаны толькі сумныя ўспаміны. Роднай вёсцы Анатоля Камаровічы, што на Чэрыкаўшчыне, якая налічвала калісьці ажно 400 двароў, давялося пасля аварыі раздзяліць лёс соцень іншых беларускіх малых населеных пункаў, трапіўшых у зону адчужэння — кануць у нябыт. Людзям розных узростаў і характараў, светапогляду і прафесій трэба было пакінуць нажытыя сядзібы, накіравацца ў далёкія мясціны і пачаць жыццё нанова. Каму ж хацелася такога?.. Праз пэўны час усе жыхары перасяліліся на новыя зямлі Дрыбінскага і Горацкага раёнаў у вёскі Мацюты і… Камаровічы. Так, разам з сабою ў новую вёску перасяленцы перавезлі і родную назву.
Зразумела, не хацелі пакідаць абжытае гняздо і Аляксей з Валянцінай Губаравы, якія толькі-толькі пачалі будаваць сямейнае жыццё. Але галоўная боязь была не за сябе, а за маленькую Наташку, якая нарадзілася амаль праз два месяцы пасля чарнобыльскага выбуху. На горацкую зямлю, куды паехалі іншыя ро­дзічы Губаравых, маладая сям’я не паехала. У гэты час былы сусед Анатоля апынуўся на Кіраўшчыне, адкуль была родам яго жонка. Паклікаў за сабой і Губаравых. Маўляў, ёсць у гаспадарцы і работа, і жыллё — можна абжывацца. Так сям’я героя нашых радкоў апынулася ў вёсцы Гарадзец, дзе пражыла 15 гадоў. Анатоль Мікалаевіч зарэкамендаваў сябе адным з лепшых механізатараў тагачаснага калгаса імя Чапаева, Валянціна Уладзіміраўна працавала поварам у мясцовай школе-садку.
А ў 2006 годзе сям’я Губаравых перабралася на пастаяннае месца жыхарства ў Барсукі. У гаспадарцы патрабаваўся механізатар на магутны “Кіравец”, і кіраўніцтва запрасіла вопытнага земляроба папрацаваць на ніваўскіх палетках. Неўзабаве сям’я атрымала і ключы над новага дыхтоўнага дома, куды пераехала ўжо ўчацвярых: праз 15 год пасля нараджэння першынкі Наташы ў Губаравых з’явілася на свет другая дзяўчынка — Даша. Зараз яна — ужо 8-класніца… Сёстры, хоць і бачацца рэдка (Наталля жыве і працуе ў Бабруйску), але, нягледзячы на розніцу ва ўзросце, бязмерна любяць адна адну.
Так у жыцці Губарывах існуе дзве радзімы. Усёй душой яны палюбілі Кіраўшчыну, якая шчыра прыняла перасяленцаў, дзе знайшлі сваё ціхае сямейнае шчасце. І ўсё ж бярэдзяць сэрца былыя ўспаміны…
— І цяпер шчыміць сэрца, — кажа Анатоль Мікалаевіч, — калі зрэдку даводзіцца бываць на Чэрыкаўшчыне. Аб былой вёсцы, дзе нарадзіўся, нагадвае толькі непрацуючая воданапорная вежа — стаіць адзінока, нібыта сумны “помнік” Чарнобылю. У вачах зноў прабягаюць эпізоды маладосці: пралятае над хатамі верталёт з “гільзай” для замеру ўзроўню радыяцыі, вайскоўцы, якія рыдлёўкамі адкопваюць ад хат пясок… Вялікая была гаспадарка, шматлікія пашы, угоддзі… Частку засяваюць і цяпер, на іншых месцах вырас лес. Толькі і застаецца цяпер адзінае месца, куды нельга не наведацца, — гэта мясцовыя могілкі, дзе пахавана маці… А на другой радзіме — у Гарадцы — пахаваў бацьку, які таксама з намі паехаў тады на Кіраўшчыну. Памятаю яго словы перад смерцю: “Не мае значэння, дзе класціся ў зямлю, — зямля ў нас адна!..”.
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024