На Кіраўшчыне працягваецца правядзенне кірмашоў вакансій

На Кіраўшчыне працягваецца правядзенне кірмашоў вакансій

Ярмарко вакантовЗ прыняццем Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства” пэўная катэгорыя непрацуючых грамадзян актыўна ўзялася за пошукі работы. Некаторыя самі не ся­дзяць склаўшы рукі: звяртаюцца ў сектар занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, у розныя арганізацыі, прапануюць свае паслугі. Хтосьці гатовы прайсці пераабучэнне, каб, атрымаўшы актуальную на рынку працы спецыяльнасць, знайсці работу. Ёсць і тыя, хто мае намер адкрыць уласную справу ці заняцца рамеснай дзейнасцю: балазе, сёння гэта зрабіць не складана, да таго ж можна разлічваць на значную фінансавую падтрымку дзяржавы. Ёсць і тыя, хто, не знайшоўшы сярод прапанаваных вакансій патрэбнай, апускаюць рукі і чакаюць, калі органы ўлады ці служба занятасці знойдуць ім месца работы: прычым пажаданні ў аплаце працы ў некаторых, шчыра кажучы, “зашкальваюць”…
Акрамя штодзённага прыёму сектарам занятасці насельніцтва арганізоўваюцца так званыя ярмаркі вакансій. Падчас іх правядзення з кожным звярнуўшымся працуе спецыяліст, які імкнецца прапанаваць максімальна прымальны варыянт працаўладкавання.
Чарговая ярмарка вакансій прайшла ў мінулую пятніцу ў Цэнтры вольнага часу.
Завітаўшым на яе жыхарам раёна загадчык сектара занятасці Людміла Пімошына і загадчык аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Грынфельд (на здымку) расказалі аб маючыхся ў базе дадзеных больш за 45 вакансій. Большая палова з іх, канешне ж, патрабуе спецыяльнай адукацыі ці кваліфікацыі. Аднак і тым саіскальнікам, якія працяглы час ні­дзе не працавалі і не ма­юць запатрабаванай на рынку працы прафесіі, прапаноўваліся розныя варыянты заробкаў і працаўладкавання. Адзін з іх — удзел у аплачваемых грамадскіх работах. Трэба адзначыць, што дадзены від часовай занятасці становіцца даволі папулярным у беспрацоўных грамадзян раёна. На дадзеным этапе ўдзел у грамадскіх работах прымаюць больш за 50 чалавек. Арганізаваны работы ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, СВК “Бераснёўскі”, КСУП “Чырвоны баец”, УКП “Жылкамгас”, ДРБУ-197.
Як адзначыла Людміла Пімошына, практычна кожны дзень банк вакансій сектара занятасці папаўняецца новымі запатрабаванымі прафесіямі. А гэта значыць, што кожны чалавек мае шанц на працаўладкаванне. Толькі ў красавіку работнікамі сектара занятасці было выдадзена 23 накіраванні на работу.
Па словах загадчыка сектара занятасці, у хуткім часе прадпрыемства, якое будзе займацца будаўніцтвам МТФ у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоў­скага”, плануе набіраць неабходную колькасць работнікаў па наступных спецыяльнасцях: цесляры-бетоншчыкі 4 разраду, мантажнікі будаўнічых канструкцый 5 разраду, падсобныя рабочыя. Агучыла Людміла Пімошына і вакансію з магчымасцю працаўладкавання ў г.Мінску: ТДА “ТУТ и ТАМ Логистикс” запрашае на работу вадзіцеля аўтамабіля (катэгорыя “С”) для развозу прадуктаў харчавання па г.Мінску і Мінскай вобласці. Наймальнік гарантуе афіцыйнае працаўладкаванне, поўны сацыяльны пакет і заработную плату ад 800 рублёў. Па-ранейшаму застаецца актуальнай вакансія ўчотчыка малака ў ААТ “Стайкаўскае”. У таварыстве прапануюць не толькі рабочае месца, але і абяцаюць забяспечыць жыллём.
Беспрацоўныя жыхары раёна, якія працяглы час не могуць знайсці работу па сваёй прафесіі, ма­юць магчымасць прайсці пераабучэнне па найбольш запатрабаваных прафесіях і спецыяльнасцях. На дадзеным этапе сектар занятасці насельніцтва прапануе пера­абучэнне па 30 прафесіях, прычым колькасць “мужчынскіх і жаночых” спецыяльнасцей прыкладна аднолькавая. Зараз новую спецыяльнасць набываюць 7 грама­дзян раёна. Яшчэ некалькі беспрацоўных чакаюць, калі ў навучальных установах будуць скамплектаваны группы, каб пачаць пераабучэнне.
Трэба сказаць, што пры жаданні магчымасцей працаўладкавання ці часовага заробку сектар занятасці прапануе дастаткова. Іншая справа, што адных не задавальняюць умовы працы, іншых — заробкі, а ёсць і тыя, хто зусім не жадае афіцыйна працаваць.
Наведвальнікі ярмаркі вакансій задавалі спецыялістам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама самыя розныя пытанні, якія тычыліся працаўладкавання, пераабучэння, магчымасці атрымаць субсідыю на заняткі прадпрымальніцкай ці рамесніцкай дзейца­сцю. Усім звярнуўшымся былі дадзены разгорнутыя адказы, аказана кваліфікаваная дапамога.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024