На Кіраўшчыне прайшоў выязны семінар-нарада па пытаннях рэалізацыі даручэнняў Кіраўніка дзяржавы
Выязны семінар-нарада па пытаннях рэалізацыі даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, дадзеных 9 сакавіка 2017 года на пасяджэнні па актуальных пытаннях развіцця Рэспублікі Беларусь, адбыўся на базе нашага раёна ў мінулы аўторак. На яго былі запрошаны прадстаўнікі шэрагу гаррайвыканкамаў вобласці: намеснікі старшынь па сацыяльнай сферы, эканоміцы, начальнікі ўпраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
У рабоце семінара-нарады прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Тарасенка, яе намеснік Вольга Хадускіна.
У цэнтры ўвагі быў стан работы па працаўладкаванні непрацуючых грамадзян, рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства”.
Больш падрабязна чытайце ў №32 “Кіраўца” за 2017 год.