Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў правёў асабісты прыём грамадзян у Любоніцкім сельвыканкаме

Бутарь в ЛюбончичахНапрыканцы сакавіка асабістыя прыёмы грамадзян правялі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў (аг.Любонічы), першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Іван Барташэвіч (аг.Баравіца), намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская (аг.Жылічы).

Месцам правядзення асабістага прыёму грамадзян кіраўніком раёна Аляксандрам Бутаравым быў вызначаны адміністрацыйны будынак мЛюбоніцкага сельвыканкама. Да старшыні райвыканкама мелі магчымасць звярнуцца захвалюючымі іх пытаннямі жыхары мясцовага сельсавета .Трэба адзначыць, актыўнасці ў гэтым не назіралася, хаця прысутнічалі і гатовы былі прымаць пытанні кіраўнікі і прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, жыллёва-камунальнай і дарожнай служб, райаграпрамтэхзабеспячэння.

На прыём прыйшла жыхарка аг.Любонічы, пенсіянерка М.П.Яскевіч і павяла гутарку з кіраўніком раёна на розныя тэмы. Па-першае, Марыю Пятроўну цікавіла, калі будзе праведзены рамонт дарожнага палатна па вул. Школьнай, дзе яна пражывае. Старшыня райвыканкама даў даручэнне дырэктару УКП “Жылкамгас” Юрыю Мацюшонку правесці абследаванне дарожнага пакрыцця і ўключыць аб’ект у мерапрыемствыпа падрыхтоўцы населенага пункта да раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”.

Пры абмеркаванні тэмы падрыхтоўкі да “Дажынак”, да якой падключылася і старшыня Любоніцкага сельскага Савета дэпутатаў Алена Маслава, Аляксандр Бутараў выказаў пажаданне, каб актыўны ўдзел у работах па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні прынялі жыхары аграгарадка. М.П.Яскевіч таксама хацелася даведацца на-
конт тэрмінаў газіфікацыі аг.Любонічы. Ёй былі дадзены тлумачэнні, што газіфікацыя іх аграгарадка ў межах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2016-2020 гады будзе магчымая пры ўмовах фінансавання дадзенага аб’екта.
Заяўніца ўзняла пытанне аб неабходнасці рамонту даху на доме, дзе яна пражывае. Разгледзець гэты зварот на месцы было даручана начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вользе Дзякавай.
На прыём завітала жыхарка Любоніч М.І.Салановіч, кіраўнік мясцовага этнаграфічнага музея, размешчанага ў сельскім Доме культуры. У яе не было ніякіх праблемных пытанняў, проста шчыра запрасіла прысутных наведаць іх музей. Ініцыятарамі яго стварэння і збіральнікамі экспанатаў былі Іван Адамавіч і Марыя Іванаўна Салановічы. Калі Марыя Іванаўна распавядала пра гэта, яе вочы свяціліся спагадай і дабрынёй. Аляксандр Бутараў адзначыў, што вось такія энтузіясты, ініцыятыўныя людзі — багацце нашай зямлі. Ён прапанаваў Марыі Іванаўне да раённага свята “Дажынкі-2017” стварыць вулічную выставачную кампазіцыю музейных экспанатаў.
Напрыканцы асабістага прыёму старшыня райвыканкама пацікавіўся ў дырэктара РАПТЗ Мікалая Чаранкова і яго
намесніка па сельскай гаспадарцы Ляонція Кушаварава ходам веснавых палявых работ.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.