Сучасныя тэхналогіі на службе ў аграрнікаў Кіраўшчыны

Сучасныя тэхналогіі на службе ў аграрнікаў Кіраўшчыны

Нива-2

Механізатары Дзмітрый Прэнз, Аляксандр Печань, Аляксей Макаронак, Аляксей Сямёнаў, Аляксандр Няфёдаў.

Нива-1

Эканаміст Наталля Шкрабава.

Нива-3

Механізатар Анатоль Губараў.

Нива-5

Механізатар Аляксандр Рымараў.

Днямі супрацоўнікі рэдакцыі адправіліся ў КСУП “Ніва-Барсукі”, каб пацікавіцца ходам веснавой палявой кампаніі. Перш-наперш накіраваліся ў адміністрацыйны будынак да галоўнага эканаміста сельгапрадпрыемства Сяргея Гур’янава — хто ж яшчэ найбольш скрупулёзна вывучае і адпаведна арыентуецца ў пярэстай мешаніне паказчыкаў, лічбаў?..
А цяпер і наогул для спецыялістаў эканамічнай службы літаральна ўся інфармацыя аб ходзе палявых работ акумулюецца ў лічаныя хвіліны, дзякуючы ўкаранёнай у гаспадарцы сістэме GPS-навігацыі.

— Інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі, — гаворыць Сяргей Анатольевіч, — сёння немагчымая без выкарыстання высока­эфектыўных рэсурса­зберагальных тэхналогій. Усё каштуе вельмі дорага — і сельгасагрэгаты, і запчасткі да іх, і насенне, і тукі, і, зразумела ж, паліва… А гэта ўсё тое, без чаго немагчымыя любыя работы на палях. Для таго, каб “выжыць” у няпростых умовах, а, тым больш, працаваць з прыбыткам, проста неабходна эканоміць ва ўсім. Мы спрабавалі розныя спосабы. Сённяшні, з выкарыстаннем сучаснай навігацыйнай сістэмы, прыйшоўся “да двара” лепш усяго. Дзякуючы яму, прама за рабочым сталом можна сабраць, апрацаваць і выкарыс­таць у шмат разоў больш інфармацыі, чым раней.
І сапраўды, прадэманстраваныя мажлівасці спецыяльнай праграмы (а нам паказалі толькі мізэр іх) уражвалі спаўна. І кіраўнік гаспадаркі, і спецыялісты могуць у рэжыме он-лайн адсочваць, якая тэхніка і на якім полі працуе, колькі той ці іншы механізатар узараў, засеяў ці апрацаваў глебы. На кантролі — маса розных параметраў: час, за які праве­дзены работы, скорасць выканання, накірункі руху тэхнікі і, безумоўна, расход паліва. Тут ужо самі сабой “адпадаюць” варыянты крадзяжу ці нерацыянальнага выкарыстання ГЗМ, а таксама факты прыпісак, несанкцыянаванага пакідання ўчастка работ. Ці вось такі прыклад. На адным полі, на адным відзе работ працуюць, скажам, дзве адзінкі тэхнікі, але з агрэгатамі рознай шырыні захопу. Раней, здаралася, узнікалі спрэчкі па аплаце за зробленае. Цяпер жа такое пытанне выключана: на камп’ютары ўсё відаць да дробязей.
Пад сістэму GPS-навігацыі ў гаспадарцы падключана 99% усёй тэхнікі — гэта і трактары, і грузавыя, і легкавыя аўтамашыны, корма- і зернеўборачная тэхніка.
Дарэчы, у базе дадзеных захоўваюцца зафіксаваныя параметры на ўсіх відах работ за мінулыя гады (а працуе сістэма з 2013 года), што дазваляе эканамічнай службе зрабіць рознабаковы аналіз, звярнуць увагу на пэўныя моманты, якія непасрэдна дапамогуць спрацаваць у плане эканоміі. Яскравы прыклад: дзякуючы камп’ютарным тэхналогіям толькі аднаго паліва ўдаецца на працягу года з’эканоміць у сярэднім да 50 т.
Непасрэдна “на пульсе” работ літаральна ўвесь час трымае руку эканаміст Наталля Шкрабава. Яна адсочвае ўвесь рух тэхнікі, кантралюе і наогул у многім выконвае функцыі дыспетчара. Усе палі гаспадаркі перад ёй заўсёды, як на далоні, а дакладней — на маніторы з вышыні птушынага палёту.
…Адцягнуўшы ўвагу ад высокіх тэхналогій, мы вярнуліся ўсё ж да непасрэднай тэмы нашага прыезду. Як нам паведаміў Сяргей Гур’янаў, усе палявыя работы вядуцца ў комплексе. Яравы збожжавы і зернебабовы клін зойме ў структуры палёў гаспадаркі 1020 га — гэта пасевы аўса, ячменю, кукурузы на зерне і зернебабовыя. Распачынаецца сяўба цукровых буракоў, яны будуць размешчаны на 180 га. Гэты від работ даручаны механізатару Сяргею Гушчыну.
Істотную ўвагу плануецца надаць фарміраванню кармавой базы. Для гэтых мэт адведзена 800 га пад кукурузу на зялёную масу, на 350 га размесцяць аднагадовыя травы. Летась, як было адзначана, кармоў удалося назапасіць удосталь. А сёлета (абы не падвяло надвор’е!) ёсць намеры ў ніваўцаў зра­біць кармавую базу яшчэ больш трывалай. Мяркуецца раней звычайнага распачаць нарыхтоўку зялёнай масы. На падыходзе ўжо восеньскія пасевы сурэпіцы, якія пойдуць на зялёную масу. Дарэчы, корманарыхтоўчая тэхніка ў сельгаспрадпрыемстве даведзена да ладу загадзя.
Веснавая сяўба ў КСУП “Ніва-Барсукі” заўсёды мела свае асаблівасці. З-за залішняй завільготненасці многіх плошчаў сеяць тут пачыналі звычайна пазней за ўсіх. Сёлета пасяўныя агрэгаты вывелі на палі нават крыху раней. Аднак настаўшае потым пахаладанне, выпаўшыя ападкі ўсё ж стрымліваюць крыху тэрміны. І тым не менш, у гаспадарцы ўпэўнены, што насенне ляжа ў глебу своечасова. Задзейнічаны з гэтай мэтай 2 магутных трактары МТЗ-3022 з пасяўнымі агрэгатамі “Рабе” і АКПН-6. Механізатары Генадзь Макаронак і Уладзімір Лебедзеў адначасова засяваюць яравымі культурамі розныя ўчасткі.
Своечасова рыхтуе пад сяўбу палеткі звяно сельгасмашын з рознымі культыватарамі. Дыску­юць, закрываюць вільгаць у глебе Мікалай Таранаў, Уладзімір Лукановіч, Валерый Кухарэнка, Сяргей Гушчын і Юрый Сямёнаў.
Перад сяўбой культур абавязкова ўносяцца мінеральныя тукі. З дапамогай аргэгата “Раса” яшчэ з ранняй вясны займаецца гэтай работай малады механізатар Аляксандр Рымараў. Ён жа задзейнічаны на падсяванні канюшыны. Хлопец выдатна спраўляецца з пастаўленымі задачамі, выконвае і перавыконвае дзённыя нормы. Як вынік, у раённым спаборніцтве на веснавых палявых работах ён увайшоў у лік лідараў, за што ўзнагароджаны Па­дзячным лістом раённай арганізацыі прафсаюзаў АПК і каштоўным падарункам.
Хімікатамі запраўляе глебу перадавы механізатар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Петранкоў. Ён задзейнічаны на ўнясенні карбамідна-азотнай сумесі.
Яшчэ адно звяно старанна працуе на вывазе і ўнясенні арганікі. Уваходзяць у яго 2 пагрузчыкі і некалькі адзінак трактароў. Усіх рулявых гэтых сельгасмашын нам удалося заспець разам на ўскарайку поля каля вёскі Ізабеліна. Дзмітрый Прэнз, Аляксандр Печань, Аляксей Макаронак, Аляксей Сямёнаў, Аляксандр Няфёдаў якраз толькі-толькі падсілкаваліся прывезеным смачным абедам і з добрым настроем рассаджваліся па кабінах сваёй тэхнікі. З імі ж у комплексе працуе вопытны і старанны механізатар Анатоль Губараў. Ён заворвае ўчасткі, на якія ўнесена арганіка.
Скончыўся абедзены перапынак, і зноў цішыню поля парушыў гул рухавікоў. Вясна падштурхоўвае земляробаў!..
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огненная трагедия унесла жизни детей

20 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024