Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў Кіраўскім раёне 18 мая
Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў раёне ў чацвер, 18 мая бягучага года на тэму: “Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь”.
Будуць таксама абмеркаваны пытанні: “Правілы бяспечных паводзін: бяспека дзяцей у сетцы Інтэрнэт; захаванне правілаў паводзін на вадзе тычыцца кожнага; бяспека летам”; “Разам у імя гуманнасці! Аб ролі і дзейнасці арганізацый Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.