Кіраўскія будаўнікі ствараюць будучыню

Кіраўскія будаўнікі ствараюць будучыню

Строители-4 Строители-2 Строители-3 Строители-1Адной з добрых прыкмет развіцця эканомікі з’яўляецца будаўніцтва: вытворчае, сацыяльнае, жыллёвае. Гэта бачна і цяпер, у суверэннай Беларусі, так было і раней. Нездарма ў пасляваенныя гады менавіта будаўніцтва было сімвалам адраджэння краіны, надзей на светлае заўтра. Прафесія будаўніка стала сінонімам самога жыцця: новыя дамы — гэта шчаслівыя навасёлы, маладыя сем’і — будучыня краіны.
Асноўнай арганізацыяй, якая спецыялізуецца на будаўніцтве жылля і вытворчых аб’ектаў у нашым раёне, з’яўляецца ДУКДБП “Кіраўская ПМК-255”. Пра тое, над чым сёння працуюць будаўнікі і аб планах на перспектыву, карэспандэнту “раёнкі” расказаў дырэктар прадпрыемства Ігар ЛАЗАКОВІЧ:

— Сёлетні год пачаўся для будаўнічай арганізацыі ў даволі няпростых эканамічных умовах. Абумоўлена гэта скарачэннем аб’ёмаў будаўніцтва. Аднак імкнемся знахо­дзіць выйсце ў любой сітуацыі. Зараз асноўныя нашы сілы задзейнічаны на рэканструкцыі вытворчай базы раёна электрасетак філіяла Бабруйскія электрычныя сеткі РУП “Магілёўэнерга”, дзе мы выступаем генеральным падрадчыкам. Распачалі сваю дзейнасць тут мы ў лістападзе мінулага года: дагэтуль пабудавалі гаражы вытворчай базы. На працягу зімы тут была задзейнічана асноўная частка калектыву. Усе работы выконваем уласнымі сіламі: як гаворыцца, “пад ключ”. Фінансаванне праводзімых работ вя­дзецца своечасова і ў поўным аб’ёме, што дазваляе працаваць без затрымак і пра­стояў. Зараз нашы асноўныя намаганні сканцэнтраваны на ўнутраным аздабленні памяшканняў і добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі. Больш за палову выдаткаваных на рэканструкцыю грашовых сродкаў намі ўжо асвоена, работы праведзены якасна і ў вызначаны тэрмін. Калі не будзе ніякіх накладак, здаць дадзены аб’ект плануем у чэрвені бягучага года.
Праводзім таксама работы па мадэрнізацыі дома №73 па вул.Гагарына. Заказчыкам тут выступіў УКП “Жылкамгас”. На трохпавярхоўцы ўжо зрабілі шатровы дах, правялі ўцяпленне, атынкоўку і афарбоўку сцен, устаталявалі ў пад’ездах пластыкавыя вокны.
Наша ПМК выйграла тэндар на будаўніцтва 20-кватэрнага жылога дома па вул.Гагарына: вядзецца мантаж фундамента. Неўзабаве рады шчаслівых атрымальнікаў уласных катэр папоўняць новыя навасёлы.
У планах — папрацаваць на ўзвядзенні МТФ у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Разглядаем варыянты для ўдзелу ў падрыхтоўцы аб’ектаў да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, які сёлета пройдзе ў Клічаве.
Для забеспячэння ўласных патрэб у будаўнічых матэрыялах у нас маецца трывалая вытворчая база: раствора-бетонны вузел, арматурны і сталярны цэхі. Укамплектаваны ўсёй неабходнай тэхнікай машынна-трактарны парк, які імкнемся пастаянна падтрымліваць у рабочым стане.
Не сакрэт, што ў цяперашні час больш жорсткімі становяцца патрабаванні да якасці будаўнічых работ, а гэта значыць, што на належным узроўні павінны быць працоўная і выканальніцкая дысцыпліны. У гэтым накірунку мы працуем пастаянна.
Сёння на прадпрыемстве задзейнічана 165 чалавек. Калектыў зладжаны, шмат прафесіяналаў, якія прысвяцілі будаўнічай галіне не адзін дзесятак гадоў.
Кожны з іх на сваім участку імкнецца выка­наць работу якасна і ў вызначаныя тэрміны. Нямала і маладых спецыялістаў, якія з задавальненнем пераймаюць навыкі ў больш вопытных калег.
Запісала
Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024
Прием граждан

Приём граждан

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024