На базе Кіраўскага райпаліўзбыту прайшла выязная абласная калегія УВП “Аблпаліва”

На базе Кіраўскага райпаліўзбыту прайшла выязная абласная калегія УВП “Аблпаліва”

Гортоп-1 Гортоп-2 Гортоп-5 Гортоп-3 Гортоп-4На мінулым тыдні на базе філіяла “Кіраўскі райпаліўзбыт” прайшла выязная абласная калегія УВП “Аблпаліва”. У ёй прынялі ўдзел генеральны дырэктар галаўнога прадпрыемства Васіль Шкрэдаў, яго намеснік Жанна Савіцкая, а таксама дырэктары філіялаў УВП “Аблпаліва” вобласці.

Дырэктар райпаліўзбыта Рыгор Дайнека расказаў аб дзейнасці і фінансава-эканамічных паказчыках узначальваемага ім філіяла. З галоўнай сваёй задачай — забеспячэннем палівам насельніцтва і арганізацыі калектыў спраўляецца паспяхова.
За апошнія гады рэалізацыя дроў і брыкету крыху зменшылася, абумоўлена гэта аб’ектыўнымі прычынамі, у першую чаргу, павелічэннем домаўладанняў, гаспадары якіх падключылі для ацяплення прыродны газ.
Па словах Рыгора Дайнекі, некаторыя жыхары раёна ўжо напрыканцы апошняга зімняга месяца клапоцяцца аб нарыхтоўцы дроў для наступнага ацяпляльнага сезона. Для забеспячэння ўсіх заявак у арганізацыі маецца дастатковы запас і дроў, і брыкету. Акрамя таго, такая гаспадарлі­васць кліентаў дазваляе філіялу пазбегнуць чэргаў на паліва перад пачаткам зімы, эфектыўна выкарыстоўваць тэхніку і людскія рэсурсы, працаваць без аўралу.
Сёлета райпаліўзбытам рэалізавана 204,7 т торфабрыкету і 291,1 м3 дроў. Выручка ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг склала 55 тыс. рублёў.
У філіяле маецца 4 адзінкі тэхнікі, на якой дастаўляецца драўніна з лесу, а потым — заказчыкам. На тэрыторыі прадпрыемства вядзецца распілоўка дроў, па жаданні кліентаў — іх колка. Гэты працэс на прадпрыемстве аўтаматызаваны: для чаго быў набыты агрэгат — так званы дрывакол. Удзельнікі семінара мелі магчымасць назіраць яго ў дзеянні. Рабочыя толькі паспявалі адносіць і складваць гатовыя дровы.
— Выдатная машына, — адзначыў Рыгор Дайнека. — Працуе бездакорна. З той пары, як мы яе пачалі выкарыстоўваць, спажыўцы ўздыхнулі з палёгкай, асабліва пенсіянеры: нікога не трэба цяпер прасіць накалоць дроў. Гаспадарам застаецца толькі паклапаціцца аб тым, каб скласці іх.
Калектыў прадпрыемства невялікі — 9 чалавек, працуе вельмі адказна і зладжана, аб чым свед­чаць нядрэнныя вытворчыя вынікі, а таксама асабістыя заслугі работнікаў. Па выніках 2016 года калектыў філіяла заняў 2-е месца ў штогадовым раённым спаборніцтве сярод арганізацый транспарту, гандлю, сувязі і сферы абслугоўвання, а таксама ўзнагаро-
джаны Ганаровай граматай УВП “Аблпаліва”. За шматгадовую добрасумленную працу на Дошку гонару галаўнога прадпрыемства занесены дырэктар райпаліўзбыту Рыгор Дайнека і трактарыст-машыніст Уладзімір Бяляўскі. За шматгадовую працу і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства Ганаровай граматай абласной арганізацыі прафсаюза Белэнергапаліўгаз узнагароджана галоўны бухгалтар філіяла Таццяна Хлапкова.
Падчас плянарнага пасяджэння генеральны дырэктар УВП “Аблпаліва” Васіль Шкрэдаў са станоўчага боку адзначыў работу Кіраўскага філіяла, у тым ліку і па паляпшэнні бытавых умоў для сваіх работнікаў.
Аб тым, што райпаліўзбыт працуе стабільна, сведчыць і той факт, што на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў ён у пяцёрцы лепшых сярод аднатыпных прадпрыемстваў вобласці.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024
Прием граждан

Приём граждан

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024