Удзячнасць за сумленную працу — земляробам Кіраўскага РАПТЗ

РАПТС-буракиУ аптымальныя і сціслыя тэрміны правялі сяўбу цукровых буракоў у ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Сёлета пад іх занята амаль 410 га пасяўных плошчаў. Вырошчваннем салодкіх каранёў у РАПТЗ займаюцца ўжо даўно і амаль заўсёды атрымліваюць высокі ўраджай гэтай каштоўнай і высокарэнтабельнай культуры. Насенне тут заўсёды выкарыстоўваюць толькі высокай якасці як замежнай так і айчыннай вытворчасці. Многае, канешне ж, залежыць ад надвор’я, і, несумненна, ад руплівасці земляробаў.
Летась у райаграпрамтэхзабеспячэнн атрымалі неблагі ўраджай караняплодаў, і сёлета планку зніжаць не збіраюцца.
Не першы год у сельгаставарыстве ажыццяўляе сяўбу, догляд і ўборку цукровых буракоў трактарыст-машыніст Пётр Дрозд. Дарэчы, у свой час магутны цукраўборачны камбайн “Холмер” у сельгаставарыстве даверылі менавіта Пятру Канстанцінавічу. І, трэба сказаць, не памыліліся: тэхніка, нягледзячы на шмат гадоў эксплуатацыі, дагледжаная. Увогуле, ён заўсёды рыхтуе агрэгаты да палявых работ так, каб не здаралася ніводнага прастою з-за паломак.
— Сяўба цукровых буракоў — справа сур’ёзная і адказная, — адзначыў падчас размовы з карэспандэнтам “раёнкі” Пётр Дрозд. Трэба строга прытрымлівацца тэхналогіі, інакш разлічваць на важкі ўраджай не даво­дзіцца.
Немалаважным фактарам лічыцца належная падрыхтоўка глебы. Таму і даручылі гэтую работу маладому, адказнаму і стараннаму земляробу Андрэю Урбелю. Падчас сёлетніх вяснавых палявых работ ён — пастаянны лідар.
Добрым стымулам для плённай і стараннай працы механізатараў з’яўляюцца меры матэрыяльнага стымулявання за якасную сяўбу і перавыкананне норм выпрацовак. А гэта значыць, што заробкі механізатараў поўнасцю залежаць ад іх саміх.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер прама на полі выказаў працаўнікам словы ўдзячнасці за старанную працу, а таксама ўручыў Пятру Дразду, які ў ліку лідараў прамежкавых вынікаў працоўнага спаборніцтва на веснавых палявых работах, Падзячны ліст і каштоўны падарунак.
Людміла СЯМЁНАВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.