За радком Паслання Прэзідэнта

За радком Паслання Прэзідэнта

ПосланиеІгар КАНАНЧУК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
— Прэзідэнт традыцыйна ў сваім выступленні спыніў увагу на найбольш актуальных пытаннях. У Пасланні былі разгледжаны эканамічная, сацыяльная, дэмаграфічная, ваенная і іншыя тэмы. Галоўнае, што прагучала ў адрас і дэпутацкага корпусу, і грамадзян Беларусі — усё залежыць ад нас.
У сваім выступленні Кіраўнік дзяржавы выразна і даступна даў тлумачэнні аб далейшым развіцці нашай краіны. Асабіста я лічу, што самае важнае, каб кожны на сваім рабочым месцы адказным чынам ставіўся
да выканання даручанай справы. І не важна, дзе знаходзіцца чалавек — у органах улады, сферах адукацыі, аховы здароўя, культуры ці ў сельскай гаспадарцы.
Сітуацыя сёння такая, што з-за няўстойлівай работы прадпрыемстваў на рынку працы ўзнікла пэўная напружанасць, таксама актыўна ідзе працэс перапрафілявання стратных вытворчасцей. Да таго ж, наша краіна прыняла пэўную колькасць бежанцаў з Украіны. Пытанне працаўладкавання стала актуальным. У першую чаргу, чалавек павінен сам імкнуцца працаўладкавацца. Сапраўды — не работа павінна ісці да людзей, а людзі за работай. Наша задача — дапамагчы ім у гэтым.
Вялікая адказнасць у сучасных рэаліях ляжыць на плячах кіраўнікоў розных рангаў: яны павінны стварыць умовы для максімальнага забеспячэння людзей работай, наладзіць вытворчы працэс так, каб выпускаць якасную, канкурэнтаздольную прадукцыю, пры гэтым знайсці магчымасць яе раэлізоўваць. Захаванне гэтых умоў дазволіць не толькі развівацца прадпрыемству, выплачваць работнікам дастойную зарплату, а і ўвогуле будзе спрыяць аздараўленню эканомікі Беларусі, павышэнні дабрабыту беларускага народа.

Наталля ТРАЦЦЯКОВА, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама:
— Звяртаючыся да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, Прэзідэнт асаблівую ўвагу звярнуў на развіццё сістэмы адукацыі. І гэта правільна. Дзеці — наша будучыня, патэнцыял далейшага развіцця Беларусі. Час мяняецца вельмі хутка, тэмп сучаснага жыцця прымушае імгненна рэагаваць на тыя змяненні, што адбываюцца не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Нашай краіне неабходны адукаваныя, усебакова развітыя грамадзяне. Працэс фарміравання асобы пачынаецца з дзяцінства. Нездарма ў Беларусі надаецца такая ўвага выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту.
Згодная з прагучаўшым падчас Паслання меркаваннем, што менавіта настаўнікі павінны навучыць рабят знаходзіць для сябе ў бурным інфармацыйным патоку, які яны атрымліваюць з інтэрнэту, штосьці карыснае, развіваючае, неабходнае для адукацыі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што школа павінна цесна супрацоўнічаць з бацькамі, інакш не атрымаецца выхаваць дастойную маладую змену з высокім пачуццём адказнасці перад грамадствам. Менавіта ў гэтым наша галоўная агульная задача.
Неабходна больш увагі надаваць прафарыентацыі рабят. Юнакі і дзяўчаты павінны яшчэ ў школе вызначыцца і з будучай навучальнай установай, і з будучай прафесіяй.

Барыс ГАЎРЫЛЕНКА, дырэктар ДЮСШ:
— Падчас Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Кіраўнік дзяржавы зноў звярнуў увагу на развіццё ў краіне фізічнай культуры і спорту. Гэта сапраўды вельмі важна, бо заняткі фізкультурай і спортам кожнага з нас складаюць аснову здаровай нацыі ў цэлым. Як заўважыў Прэзідэнт, здаровы, спартыўны чалавек і хварэе менш, і працуе лепш. А, значыць, сродкі, укладзеныя ў развіццё гэтай сферы, даюць істотны эфект практычна ва ўсіх сацыяльных сферах.
Вельмі добра, што наша дзяржава надае вялікае значэнне развіццю фізкультуры і спорту. Штогод з’яўляюцца новыя спартыўныя аб’екты: стадыёны, лядовыя арэны, плавальныя басейны, гульнявыя і трэнажорныя залы, проста спартыўныя пляцоўкі. Гэта інвыстыцыі ў будучае — нашых дзяцей.
Сёння, як падкрэсліў Прэзідэнт, неабходна далучаць насельніцтва да рэгулярных фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, наведванняў спартыўных секцый. І прыярытэт у гэтым — дзеці і моладзь, якія практычна “зрасліся” з камп’ютарам і сядзяць дома. Таму прапаганда здаровага ладу жыцця, правядзенне рознага роду спартыўных святаў і фестываляў, лёгкаатлетычных кросаў, велапрабегаў востра стаяць на парадку дня. У гэтай сувязі ў нашым раёне праводзіцца істотная работа. На Кіраўшчыне з’явіліся ў свой час і ўжо сталі традыцыйнымі, брэндавымі аматарскія фізкультурна-спартыўныя мерапрыемствы з актыўным удзелам насельніцтва розных узростаў. Гэта велапрабег па вуліцах райцэнтра “За здароўем — на веласіпедзе”, лёгкаатлетычны крос, прысвечаны Святу працы, на Кубак раённай газеты “Кіравец”, лёгкаатлетычны прабег “Навагодняя міля” і інш.
Шмат робіцца ў краіне, падкрэсліў у Пасланні Прэзідэнт, для развіцця так званага спорту высокіх дасягненняў. Аднак не будзе сур’ёзных рэзультатаў на міжнароднай арэне без адраджэння дзіцячага спорту, які дазваляе адбіраць і расціць сапраўдныя талеты, дабівацца яркіх перамог. І вось гэта менавіта тая галоўная задача, якую імкнемся вырашаць мы — педагогі дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ: знайсці і “запаліць” тыя спартыўныя зорачкі сярод дзяцей, якія ў далейшым і павінны абарняць гонар краіны. Зараз на чатырох аддзяленнях ДЮСШ займаюцца 206 рабят. Дзякуючы намаганням нашых трэнераў, мы штогод перадаем у вышэйшае звяно — вучылішчы алімпійскага рэзерву — у сярэднім па дзесяць юных спартсменаў, якія потым займаюцца ўжо на прафесійнай аснове.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024