Кіпіць работа на палетках КСУП “Жылічы”

Кіпіць работа на палетках КСУП “Жылічы”

Жил-поле-5 Жил-поле-1 Жил-поле-6 Жил-поле-3 Жил-поле-4 Жил-поле-2На палетках КСУП “Жылічы” кіпіць работа: на адных — косяць травы, на другіх — зграбаюць зялёную масу ў валкі, якую потым здрабняюць і падбіраюць. Зялёны канвеер працуе на поўную моц. Травы першага ўкосу асабліва сакавітыя, а, значыць, і кармы з іх будуць спажыўныя.
Добра памятаюць спецыялісты і працаўнікі два папярэднія гады, калі іх палеткі з-за спякотнага надвор’я ператвараліся ў пустыню. Адсюль былі і праблемы з кармамі для грамадскага статка, і недабор ураджаю розных культур. Таму і шчыруюць зараз корманарыхтоўшчыкі з раніцы і да позняй ночы, імкнуцца не толькі ў максімальна спрыяльныя тэрміны ўбраць травы першым укосам, але і нарыхтаваць з іх кармы высокай якасці. І старанная праца дае свой плён: па стане на ўчарашні дзень на прадстаючую зімоўку ў гаспадарцы нарыхтавана 2204 т сенажу з 11000 т
неабходных, прычым 124 т — запакавалі ў палімерную плёнку, і 24 т сена. З неабходных 805 га травы першым укосам убраны на 440 га.
Сёлета, адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Палячэнка, з ранняй вясны травы падкармілі, прайшоўшыя дажджы паспрыялі іх хуткаму росту. Пачалі корманарыхтоўку з закладкі сенажу. Кожны працэс праходзіць пад кантролем адказных спецыялістаў, з захаваннем устаноўленай тэхналогіі, якая напрамую залежыць і ад работы сучаснай тэхнікі, і ад вопыту механізатараў. У жылічан у гэтым сэнсе ўсё стабільна: многія вадзіцелі і трактарысты працуюць у сельгаспрадпрыемстве не адзін год, добра ведаюць і замацаваную за імі тэхніку, і патрабаванні да правядзення корманарыхтоўкі.
Па словах Уладзіміра Палячэнкі, занятыя на “зялёным жніве” працуюць старанна і адказна, тым больш, што аператыўнае і якаснае выкананне работ, сярод якіх і закладка ям — гэта яшчэ і дадатковая магчымасць прэміра­вання.
Забяспечваць хуткі тэмп работ дазваляе і своечасова падрыхтаваныя тэхніка і агрэгаты. Штодзённа на палетках яе задзейнічана па 12 адзінак. Такая яе коль­касць дазваляе праводзіць работы з апярэджаннем графіка. Жылічане паспяваюць не толькі свае травы ўбіраць, але паралельна дапамагаюць і іншым гаспадаркам.
На касьбе траў задзейнічаны адзін з самых вопытных механізатараў Раман Канавалаў. Штодня на замацаваным за ім “Атлес” з КПР-9 ён паспявае ўбраць культуры на 70 га. Задаволена кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства стараннай працай Ігара Печаня, які заняты на касьбе і здрабненні зялёнай масы на корм жывёле. Дзякуючы яму, грамадскі статак атрымлівае сакавітыя кармы, а жывёлаводы, у сваю чаргу, прыбаўку малака. На падборы траў задзейнічаны Іван Стасюк, Аляксандр Бычкоў займаецца іх здрабненнем. Адказна ставіцца да выканання даручанай справы Андрэй Смалоўскі, які на МТЗ-1523 прэсуе сянаж у стрэйч-плёнку. Кармы ў такім “адзенні” максімальна ўтрымліва­юць спажыўныя рэчывы і маюць працяглы тэрмін захоўвання.
Хутка дастаўляюць правяленую масу да месца трамбоўкі Уладзімір Бычкоў, Віктар Рудзько, Сяргей Міхнёў, Павел Чарняўскі.
Усе ўдзельнікі корманарыхтоўчай кампаніі забяспечваюцца гарачымі абедамі. На належным узроўні і ахова працы: механізатарам выда­дзена спецвопратка, праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі.
Як адзначыла старшыня прафкама Зінаіда Кісялёва, у гонар перадавікоў корманарыхтоўчых работ на мехдвары штодня ўзнімаецца флаг, а іх прозвішчы размяшчаюцца на Дошцы пашаны.
Падчас наведвання сельгаспрадпрыемства і размовы з механізатарамі адчувалася, што настрой ва ўдзельнікаў “зялёнага жніва” баявы, а гэта значыць, ёсць усе падставы для таго, каб іх стараннямі грамадскі статак быў забяспечаны якаснымі кармамі пад поўную патрэбу.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024