Кожны жыхар Кіраўшчыны павінен паводзіць сябе па-гаспадарску — да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя

Кожны жыхар Кіраўшчыны павінен паводзіць сябе па-гаспадарску — да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя

ТрибушСусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя заклікае задумацца пра тое, як кожны з нас можа дапамагчы навакольнаму асяроддзю і мінімізаваць свой экалагічны след.
Гэты дзень быў заснаваны ААН у 1972 годзе: менавіта тады ў Стакгольме распачала сваю работу Канферэнцыя па праблемах акаляючага чалавека асяроддзя, удзельнікамі якой сталі прадстаўнікі 113 краін свету.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2000 года на 5 чэрвеня ў нашай краіне прызначаны Дзень аховы навакольнага асяроддзя.

—З’яўленне гэтага дня ў нашай рэспубліцы падкрэслівае важнасць прафесійнай дзейнасці не толькі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, але і іншых дзяржаўных прырода- ахоўных устаноў, грамадскіх экалагічных арганізацый і аб’яднанняў — увогуле ўсіх, хто працуе на карысць захавання прыроднага асяроддзя сваёй Айчыны, — з канстатацыі гэтага факта пачаў размову з журналістам “Кіраўца” начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай ТРЫБУШ.
— Мікалай Васільевіч, адзін з важных накірункаў работы па ахове навакольнага асяроддзя — навядзенне парадку на зямлі. Гэтую актуальную задачу вызначыў Кіраўнік дзяржавы, і ў нашым раёне яна — у ліку прыярытэтных…
— І, варта адзначыць, задача па навядзенні парадку на зямлі і ў цэлым на Кіраўшчыне вырашаецца сістэмна, рэзультатыўна.
Напрыклад, значная работа праведзена ў раёне па зносу невыкарыстоўваемых будынкаў і збудаванняў з наступным уводам земляў у сельгасабарот. І дзейнасць гэтая працягваецца. Толькі добрыя і ўдзячныя словы можна адрасаваць тым арганізацыям, якія гэтым эфектыўна займаюцца.
За апошнія гады дзякуючы намаганням УКП “Жылкамгас” істотна палепшыўся выгляд гарадскога палігона для збору цвёрдых камунальных адходаў, міні-палігонаў. Але ў той жа час трэба яшчэ нямала папрацаваць, каб давесці іх да належнага ўзроўню.
Працягваецца работа па аптымізацыі міні-палігонаў. Сёлета ў раёне трэба вывесці з эксплуатацыі міні-палігоны “Любонічы” і “Скрыпліца”, на канец бягучага года павінны застацца толькі 4 міні-палігоны: “Валосавічы”, “Харлапавічы”, “Падсёлы” і гарадскі палігон.
Там, дзе рэкультываваны міні-палігоны, безумоўна, патрэбна дакладна арганізаваць збор і вываз цвёрдых камунальных адходаў. Дарэчы, гэта менш затратна, чым уладкаванне і ўтрыманне палігонаў.
— Відавочна, што станоўча ўплывае на стан навакольнага асяроддзя арганізацыя кантэйнерных пляцовак для раздзельнага збору адходаў. Што Вы скажаце на гэтую тэму?
— Безумоўна, поўнасцю згаджаюся з Вамі. Устаноўка кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў — гэта папярэджванне магчымага забруджвання земляў, паветра з-за несанкцыянаваных звалак. А пахаванне адходаў у неўстаноўленых месцах, далейшае іх гніенне могуць прывесці да забруджвання водных рэсурсаў, свідравін. Такім чынам, работа па навя- дзенні парадку ў цэлым закранае практычна ўсе сферы: водную, зямельную, паветраную…
Уладкаванне кантэйнерных пляцовак для раздзельнага збору смецця — патрабаванне дня, прычым не толькі ў горадзе, але і ў сельскіх населеных пунктах. Людзі паступова прывыкаюць арганізавана пазбаўляцца ад цвёрдых камунальных адходаў, прыкметна зменшылася колькасць несанкцыянаваных звалак. Гэтаму спрыяе і інфармацыйная работа, праводзімая камунальнікамі, сельскімі Саветамі дэпутатаў.
— Ці выяўляеце падчас назіральнай дзейнасці нейкія адмоўныя факты, звязаныя з забруджваннем земляў?
— Часам маюць месца факты забруджвання земляў нафтапрадуктамі, сёлета яны былі выяўлены ў пэўных арганізацыях. Не хачу сказаць, што гэта было зроблена наўмысна, больш з-за неакуратнасці ці абыякавасці работнікаў. Тым не менш, былі складзены адміністрацыйныя пратаколы па прыцягненні да адказнасці як пасадавых, так і юрыдычных асоб, кампенсацыі нанесенай шкоды.
— Мікалай Васільевіч, давайце закранем водныя аб’екты. Як з імі абстаіць справа?
— Хачу адзначыць, што зараз у раёне назіраецца тэндэнцыя аднаўлення водных аб’ектаў, у тым ліку на выпрацаваных тарфяніках. Можна прывесці ў прыклад аднаўленне возера “Куйбышава” ў аг.Барсукі ў мінулым годзе. Калі яго ложа запоўніцца вадой, гэта будзе выдатны вадаём. Праведзены таксама рабты па аднаўленні возера “Кісцяні”.
Раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у тым ліку сумесна з прадстаўнікамі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь рэгулярна праводзяцца рэйды на водных аб’ектах па выяўленні выпадкаў бракан’ерства. Трэба заўважыць, у апошні час незаконных праяў стала значна менш: аматары рыбнай лоўлі ведаюць, што штрафныя санкцыі за парушэнне заканадаўства вельмі значныя — акрамя непасрэдна аплаты штрафу яшчэ неабходна кампенсаваць нанесеную шкоду.
На пастаяннай аснове праводзяцца акцыі па ўборцы прыбярэжных палос водных аб’ектаў прадстаўнікамі раённых структур Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, ГА “БРСМ”, арганізацый і ўстаноў.
— Чым бы Вам хацелася завяршыць нашу размову?
— На жаль, яшчэ не ўсе грамадзяне паводзяць сябе па-гаспадарску ў справе навядзення і падтрымання парадку, аховы навакольнага асяроддзя. Гэта датычыцца і вытворчых аб’ектаў, і месц агульнага карыстання, і прыдамавых тэрыторый. Таму хочацца заклікаць усіх берагчы прыроду, рабіць усё, каб наш раён і далей прыгажэў і квітнеў!
Размову вяла Наталля ХАДАКОВА. 

 

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024