Працаўнікі ААТ “Дабаснянскае” актыўна нарыхтоўваюць кармы для будучай зімоўкі

Працаўнікі ААТ “Дабаснянскае” актыўна нарыхтоўваюць кармы для будучай зімоўкі

Добосна-8Добосна-7 Добосна-3 Добосна-4 Добосна-2 Добосна-1 Добосна-6 Добосна-5У раёне працягваецца кампанія па нарыхтоўцы кармоў для грамадскага пагалоўя жывёлы. Завяршылі нарыхтоўку сенажу земляробы ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага», райаграпрамтэхзабеспячэння, КСУП «Чырвоны баец». У астатніх гаспадарках раёна працягваецца закладка сакавітых кармоў.

“Ніва” галоўнага агранома ААТ “Дабаснянскае” Андрэя Голубева імкліва рухаецца па палях гаспадаркі. Цікавімся, якім чынам вядзецца ў сельгаспрадпрыемстве корманарыхтоўка.
— Работы вядуцца поўным ходам, — расказвае тэхнолаг палёў. — Надвор’е спрыяе, травастой выдаўся добры. Імкнемся выкарыстаць кожную хвіліну, каб назапасіць больш кармоў. Грамадскага пагалоўя ў нас — звыш за 2600 жывёлін, з якіх дойнага статка — каля тысячы. Адпаведна толькі сенажу неабходна закласці 11400 тон і яшчэ 800 тон — сена. Таму на “зялёнае жніво” накіраваны зараз усе сілы. Два апошнія летнія сезоны выдаліся вельмі спякотнымі, травы паспальвала сонца. Асабліва пацярпела каню­шына. Цяпер даводзіцца шмат участкаў перазалужваць. Працуем па схеме “скасілі — зааралі — пасеялі”. Плануем увесці ў севазварот новую культуру — сорга. Спажыўныя яе якасці абумоўлены значным утрыманнем цукру. Пад яе ўжо рыхтуецца глеба.
На розных участках, дзе мы пабывалі, актыўна працуюць работнікі сельгаставарыства. Міхаіл Галомзік на “Атлесе” ў гэты дзень падкошваў адну з пашаў, паралельна ён скашвае травы для далейшай закладкі на сянаж. Іван Панталонаў на айчынным КЗР пачынае кожную раніцу з касьбы «зялёнкі» на падкормку жывёле. Пасля — косіць на сянаж. На падборцы і здрабненні зялёнай масы заняты Міхаіл Куліновіч.
Механізаваны ат­рад задзейнічаны на адвозцы. Імкліва дастаўляюць масу да месцаў закладкі Аляксандр Міхлюк, Станіслаў Хвясько, Алег Бычкоў, Аляксей Шыбко, Рыгор Шэлегаў, Яўген Кавалёў.
Сянажную траншэю зараз закладваюць на МТК “Пясцова”. А дагэтуль запас сакавітага корму быў зроблены ў Дабрыцы. Уважліва сочаць за тэхналагічным працэсам кансервавання галоўны заатэхнік Аляксей Саковіч, загадчык МТК Таццяна Галафаст, учотчык Святлана Палякова. Трамбоўка сянажнай масы вядзецца кругласутачна: удзень вядзе работу Уладзі­мір Скрыганаў, уноч — Аляксей Зубаў. Агульнымі намаганнямі па стане на ўчарашні дзень дабаснянцы заклалі 3461 тону сенажу.
Паралельна вядзецца нарыхтоўка сена. Скошаную траву на МТЗ-921 з граблямі падварочвае Канстанцін Бязумаў. Скатвае сена ў рулоны прэс-падборшчыкам Віталь Палякоў. Работу выконваюць механізатары якасна, без нараканняў. Духмянага корму для жывёлы назапашана ў гаспадарцы 227 тон.
Як адзначалася, адначасова з корманарыхтоўкай, сеюць дабаснянцы новыя травы. Рыхтуюць глебу пад іх Сяргей Сямёнаў і Канстанцін Калаткоў, засявае — Сяргей Сосаў.
Не за гарамі яшчэ адзін важны экзамен для сяльчан — жніво. Збожжавыя даспява­юць, і, як адзначыў Андрэй Голубеў, у “Дабаснянскім” яны радуюць. Для гэтага ў тэхналагічным плане было зроблена ўсё неабходнае. Зараз даводзіцца да ладу тэхніка. У гаспадарцы ўпэўнены: уборачная кампанія прой­дзе належным чынам.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024