Супрацоўнікам пракуратуры Кіраўскага раёна ўручаны ўзнагароды
З урачыстага моманту пачалося выязное сумеснае пасяджэнне прэзідыўма раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама ў мінулую пятніцу: ушанавання прадстаўнікоў пракуратуры раёна ў сувязі з прадстаячай 95-й гадавінай з дня ўтварэння органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь і прафесійным святам.
Кіраўнік раённай вертыкалі ўлады Аляксандр Бутараў выказаў віншаванні з нагоды знамянальнай падзеі і ўручыў пракурору раёна Вячаславу Чучуліну Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна.
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў было ўручана яго старшынёй Галінай Слабоднікавай намесніку пракурора раёна Ігару Алёхну за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.