У Кіраўску правапарушэнні падлеткаў папярэджваюць праз спартыўныя мерапрыемствы

Футбол ИДН-5 Футбол ИДН-1 Футбол ИДН-2 Футбол ИДН-3 Футбол ИДН-4На спартыўнай пляцоўцы ліцэя №15 прайшоў незвычайны футбольны матч: у таварыскай сустрэчы прынялі ўдзел супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў і навучэнцы названай установы адукацыі, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Ініцыятарам выступіла камісія па справах непаўналетніх райвыканкама пры садзейнічанні РАУС і фінансавай падтрымцы раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Такія спартыўныя мерапрыемствы традыцыйна праводзяцца на працягу некалькіх гадоў. Іх мэта — папулярызацыя здаровага ладу жыцця, прафілактыка правапарушэнняў. Практыка паказвае, што адзін з найбольш дзейсных спосабаў гэтага — забеспячэнне падлеткаў занятасцю, прыцягненне да актыўных форм адпачынку.

Пачалося мерапрыемства з агульнай лінейкі з удзелам усіх навучэнцаў ліцэя, іх выкладчыкаў. З уступным словам да прысутных звярнуліся намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Вераніка Касьміна, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч. Запамінальным было выступленне агітбрыгады “За здаровы лад жыцця” вучняў гімназіі.

Затым адбыўся непасрэдна  матч, які выдаўся цікавым, з насычанай барацьбой і багатым на галы. Асабліва стараліся маладзейшыя футбалісты. Прапусціўшы першымі, яны смела ўключыліся ў барацьбу і шмат атакавалі. Да таго ж, на іх баку быў фактар “дамашняга” поля і моцная падтрымка балельшчыкаў. Так што каманда супрацоўнікаў РАУС толькі на апошніх хвілінах гульні пазбегла паражэння. У выніку атрымалася баявая нічыя — 5:5. Прайграўшых у матчы не было, што само па сабе сімвалічна.

Акрамя добрага настрою ўдзельнікі таварыскай сустрэчы атрымалі  ўзнагароды. Лепшым ігракам матча былі ўручаны  дыпломы. Лепшым варатаром быў прызнаны Дзмітрый Сулімскі з ліцэя, лепшым абаронцам стаў яго таварыш па камандзе Дзяніс Ягораў, а лепшым нападаючым названы супразоўнік РАУС Дзмітрый Балдзенка. Абедзвюм камандам дасталіся і салодкія прызы: торты капітанам уручыў Васіль Маркевіч. Адзначым, што старэйшыя футбалісты праявілі жэст добрай волі і перадалі свой падарунак малодшым…

Аляксандр ХАХЛОЎ,

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.