У Кіраўску прайшла маладзёжная акцыя “Звон смутку”

У Кіраўску прайшла маладзёжная акцыя “Звон смутку”

Пушка-2 Пушка-1 Пушка-4 Пушка-3Традыцыйна 22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны праводзіцца абласная маладзёжная акцыя “Звон смутку”, наладжваюцца вахты Памяці, іншыя патрыятычныя акцыі, інфармацыйныя гадзіны.
Лейтматыў акцыі: «Спыніся, памаўчы, паслухай журботны гук званоў, ушануй памяць загінуўшых, успомні аб іх гераічным подзвігу ў імя жыцця будучых пакаленняў…».
Ля памятнага знака, устаноўленага ў райцэнтры ў гонар 60-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у гэты дзень адбыўся мітынг-рэквіем “Дзень памяці і смутку”. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі раённай улады, члены райвыканкама, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі грамадскасці, кіраўнікі раённых арганізацый і прадпрыемстваў, школьнікі, навучэнцкая моладзь.
На працягу мітынгу-рэквіему ля памятнага знака неслі вахту школьнікі-піянеры.
Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская выказала словы ўдзячнасці ветэранам, якія вынеслі ўвесь цяжар вайны, сваім гераізмам і мужнасцю набліжаючы свяшчэнны Дзень Перамогі. Яна адзначыла, што Вялікая Айчынная вайна, якая прайшла практычна праз лёс кожнага беларуса, стала выпрабаваннем для ўсяго народа. Таццяна Бяляўская звярнулася да моладзі з заклікам берагчы памяць пакаленняў, не забываць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за наша шчаслівае сёння.
Свой наказ маладому пакаленню Кіраўшчыны даў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Буслаў. Ён заклікаў прысутных памятаць пра тых, хто абараніў краіну падчас ваеннага ліхалецця і аднаўляў яе ў пасляваенныя гады.
Ад імя маладога пакалення кіраўчан да ўзельнікаў мітынгу-рэквіему звярнулася вучаніца 7 класа СШ №1 горада Дар’я Ананіч. Дзяўчына вы­казала словы ўдзячнасці ветэранам вайны за тое, што сучаснае пакаленне мае магчымасць жыць, вучыцца, атрымліваць прафесію ў мірнай, прыгожай і квітнеючай краіне. А ўсё таму, што 76 гадоў назад дзяды і прадзеды ўступілі ў смяротную схватку з бесчалавечным ворагам, праявілі сапраўдны гераізм і вызвалілі сваю Радзіму ад фашысцкай навалы. Сёння моладзь будуе планы на будучыню, увасабляе ў жыццё свае мары. Найважнейшая задача сучаснага пакалення — зрабіць усё магчымае, каб на нашай беларускай зямлі былі мір і спакой.
Удзячныя нашчадкі ўшанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання, усклалі да памятнага знака вянкі і кветкі.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024