Убачылі свет новыя жыхары Кіраўшчыны!
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у маі бягучага года ў нашым раёне нарадзілася 10 малышоў: моцная палова папоўнілася 7 хлопчыкамі, дзяўчынак з’явілася 3.
Першым дзіцяці ў сям’і стала дачушка Марыны Старыншчук з Кіраўска.
У Валянціны Краўцовай са Стаек і Юліі Царовай з Кіраўска нарадзіліся першынцы-сыночкі.
У Кацярыны Ласяковай з Кіраўска, Наталлі Котавай з Мышкавіч другімі дзецьмі ў сем’ях сталі дачушкі.
Па другім дзіцяці-сыночку нарадзілася ў сем’ях кіраўчанак Вольгі Фядулавай і Таццяны Каранкевіч, Крысціны Карповіч з Выжароў.
У жыхарак Паўлавіч Ганны Пратасеня і Валянціны Дырыкавай нарадзілася па трэцім дзіцяці-сыночку.
Віншуем усіх матуль і жадаем ім і іх малышам здароўя, цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!