Успешно работают стройотряды в Кировске!
Дзяржава актыўна садзейнічае рэалізацыі права юнакоў і дзяўчат на працу. У гэтай сувязі значная ўвага надаецца арганізацыі занятасці вучнёўскай моладзі ў вольны ад вучобы час.
Многія навучэнцы Жыліцкага сельгаскаледжа ў летнюю пару традыцыйна працуюць у будатрадах. Ужо не першы сезон адным з месцаў дзейнасці каледжаўцаў з’яўляецца замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кіраўскі харчовы камбінат». Зараз тут поруч з мясцовымі рабочымі шчыруе 2 групы будатрадаўцаў. Яны выконваюць розныя віды работ: рыхтуюць тару, у якую потым закладваецца прадукцыя, выстаўляюць яе на лінію, падрыхтоўваюць для закладкі сыравіну. Тыя, хто, як кажуць, набіў руку і хутка спраўляюцца з заданнямі, больш фізічна развітыя, разам з рабочымі задзейнічаны на закладцы. Дзяўчатам даручаюць ставіць на гатовую прадукцыю штрыхкоды, афармляць неабходную дакументацыю.
Майстры камбіната вельмі задаволены працай навучэнцаў: маладыя людзі хутка ўліліся ў калектыў, выконваюць абавязкі аператыўна і зладжана пры высокім узроўні дысцыпліны.
Усе рабяты забяспечаны спецвопраткай, сродкамі індывідуальнай абароны. На час працы ў будатрадзе юнакам і дзяўчатам прадастаўлена магчымасць пражывання ў інтэрнаце ліцэя №15.
На здымку: з ахвотай працуюць будатрадаўцы Сяргей Гусараў (камандзір групы), Сяргей Казека, Ірына Стальмакова, Станіслаў Кот, Мікіта Мінін.