Паўлавіцкія школьнікі дзевяты раз запар выйгралі раённую Спартакіяду!

Павловичи-школаЗавяршылася чарговая раённая Спартакіяда школьнікаў. На працягу ўсяго навучальнага года вучнёўскія каманды ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі змагаліся ў барацьбе за прызавыя месцы. О результатах Спартакиады рассказала редактору интернет-ресурса «Кіраўца» метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла ІСАКАВА.

Бадай, упершыню ні пагодныя ўмовы, ні іншыя акалічнасці не пера­шкодзілі ў поўным аб’ёме выканаць праграму Спартакіяды. Спаборніцтвы праходзілі па 15 дысцыплінах, абавязковымі з якіх былі зімовае і летняе мнагаборства “Здароўе”, “Абаронца Айчыны”, “Снежны снайпер”. Астатнія віды былі па выбару: шахматы, шашкі, валейбол, баскетбол, гандбол, настольны тэніс, лёгкая атлетіка, плаванне, лыжныя гонкі.
Прызёрамі раённых спаборніцтваў у розных відах станавіліся спарт­смены ўсіх устаноў адукацыі. Аднак самай рэзультатыўнай аказалася каманда Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Выхаванцы настаўніка фізічнай культуры і здароўя В.І.Вароніча выйгралі ўсе абавязковыя віды і яшчэ дадаткова 4 віды па выбару, фактычна стаўшы абсалютнымі чэмпіёнамі! Ачковую капілку каманды папоўнілі рэзультаты рабят, якія былі ўдзельнікамі зборных каманд Магілёўскай вобласці па мнагаборствах, прызёрамі рэспубліканскіх спаборніцтваў. Набраўшы ў суме 1117 ачкоў, каманда Паўлавіцкай школы ў дзявяты раз запар упэўнена стала пераможцай раённай Спартакіяды школьнікаў! Ёсць чаму павучыцца прадстаўнікам іншых устаноў адукацыі.
Сярэбраным прызёрам, набраўшы 964 ачкі, стала каманда СШ №1 (настаўнік А.С.Каранкевіч). 3 месца з 838 ачкамі заняла зборная Мышкавіцкай СШ (настаўнік А.М.­Якавец). У пяцёрку мацнейшых таксама трапілі спартсмены гімназіі (настаўнік С.М.Садоўнікаў) і Чыгірынскай СШ (настаўнік С.А.Іваніцкі).
У адпаведнасці з Палажэннем аб правядзенні Спартакіяды каманды, якія занялі першыя пяць месцаў ў агульнакамандным заліку, узнагароджваюцца камплектамі спартыўнага інвентару ў грашовых памерах ад 3
да 15 б.в. Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя, якія прынялі найбольш актыўны ўдзел у падрыхтоўцы пераможцаў і прызёраў, узнагароджваюцца Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Віншаванні і падарункі лаўрэаты атрымаюць ва ўрачыстай атмасферы падчас правядзення жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.