Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар Кіраўска Рыгор Дзянісавіч Бравусаў адзначыў 90-годдзе

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар Кіраўска Рыгор Дзянісавіч Бравусаў адзначыў 90-годдзе

Браус-1Браус-2Днямі адзначыў сваё 90-годдзе ветэран Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Рыгор Дзянісавіч Бравусаў.

Паважаны ветэран прымаў шматлікія віншаванні з нагоды юбілею, у тым ліку — ад кіраўніцтва, афіцэрскага сходу Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага абласнога Савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск. У дзень нараджэння шчырыя віншаванні Рыгору Дзянісавічу адрасавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, кіраўнік спраў райвыканкама Алена Сакадынец, старшыня раённага Савета ветэранаў Эма Карпук. Завіталі да афіцэра начальнік РАУС Ігар Лелеш і старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС Валерый Шахуноў, якія ўручылі юбіляру нагрудны знак “За ўклад ва ўмацаванне правапарадку” ад Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
…Пасталець, як і многім юнакам яго пакалення, Рыгору давялося рана. Яму, хлопцу з сялянскай сям’і з вёскі Негіна, што на Касцюкоўшчыне, было усяго 14 год, калі ў жыцці і лёсы савецкіх людзей уварвалася страшнае слова — вайна! Вельмі хацелася Рыгору разам з байцамі Чырвонай Арміі біць ворага, які таптаў родную зямлю. Але ўзрост не дазваляў. Мара юнака здзейснілася ў ліпені 1943-га: да 16-годдзя яму не хапіла амаль месяца, калі Бравусаў быў залічаны ў рады 475-га мінамётнага палка.
Цяжкім і цярністым быў шлях да Берліна, напоўнены баявымі паходамі, крывапралітнымі бітвамі. Рыгор Бравусаў удзельнічаў у вызваленні роднай Беларусі. Асабліва бясстрашна полк, дзе ён служыў, праявіў сябе ў баях за Ваўкавыск, за ўзяцце якога вайсковае фарміраванне стала звацца Ваўкавыскім.
Затым былі баі за выз­валенне Польшчы, Усходняй Прусіі, узяцце аднаго з найважнейшых аплотаў гітлераўцаў — ваеннай крэпасці Кёнігсберг.
Даты вайны назаўсёды адклаліся ў памяці ветэрана. Успамінае былы баец, як 30 красавіка 1945 года Ваўкавыскі полк 3-га Беларускага фронта дыслацыраваўся пад Берлінам. А ўжо 2 мая разгарнулася маштабная артпадрыхтоўка, фіналам якой стаў штурм сталіцы Германіі. Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне герой гэтых радкоў сустрэў яшчэ 17-гадовым юнаком, але ўжо мужным салдатам і бясстрашным воінам.
Пасля капітуляцыі Германіі Рыгор Бравусаў працягваў служыць у Берліне яшчэ на працягу двух гадоў. У першыя дні пасля заканчэння ваенных дзеянняў савецкія салдаты даставалі з-пад завалаў мірнае насельніцтва і займаліся расчысткай горада. Пасля вяртання палка ў Беларусь да красавіка 1951-га Рыгор служыў на пасадзе памочніка камандзіра аўтаўзвода ў ваенным гарадку Уручча пад Мінскам.
Служба Радзіме і свайму народу так і ўвайшла назаўжды ў жыццё Рыгора Бравусава. Вайсковы шынель салдат Перамогі змяніў на міліцэйскую форму. Служыць у органах унутраных спраў пачаў на радзіме, у Касцюковіцкім райаддзеле міліцыі, потым — у Бялыніцкім РАУС, дзе з 1973 года працаваў намеснікам начальніка. На заслужаны адпачынак пайшоў у званні маёра, аддаўшы барацьбе са злачыннасцю 34 гады.
Актыўнай жыццё­вай пазіцыі Рыгор Бравусаў прытрымліваўся і ў пенсіённым узросце. Доўгі час узначальваў ветэранскую арганізацыю Бялыніцкага РАУС. У 2009 годзе Рыгор Дзянісавіч пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Кіраўск да дачкі.
Ратны і працоўны шлях ветэрана адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. Рыгор Бравусаў з’яўляецца кавалерам ордэна Айчыннай вайны ІІ ступені, на яго грудзях ззяюць медалі “За адвагу”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945”, “За ўзяцце горада Хайлінгенбаль” (Усходняя Прусія). Акрамя таго, Рыгор Бравусаў ўзнагароджаны медалём “За бездакорную службу” трох ступеней, нагрудным знакам “Выдатнік міліцыі”. У 2014 годзе яму было прысвоена званне “Ганаровы старшыня” Савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск Бялыніцкага РАУС.
Жыццё Рыгора Бравусава было насычана шматлікімі яркімі падзеямі і дасягненнямі. Няхай жа светлыя, мірныя дні юбіляра будуць напоўнены аптымізмам, радасцю і цеплынёй родных і блізкіх!
Аляксандр ХАХЛОЎ.
ФотаМаксіма МІКЕШЫНА.
На здымках: нагрудны знак “За ўклад ва ўмацаванне правапарадку” Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Р.Д.Бравусаву ўручае начальнік РАУС Ігар Лелеш; юбіляр прыняў віншаванні ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай, кіраўніка спраў райвыканкама Алены Сакадынец, старшыні раённага Савета ветэранаў Эмы Карпук, рады гасцям і яго родныя — дачка Ніна Рыгораўна, унучка Вольга.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024