На Кіраўшчыне — самыя высокія ў вобласці тэмпы жніва

uborka

Аграрыі раёна актыўна вядуць жніво. Па стане на ўчарашнюю раніцу на Кіраўшчыне скошаны каласавыя на 6396 га, што складае  40% ад наяўных плошчаў. Гэта самы высокі паказчык у Магілёўскай вобласці. Агульны намалот склаў 25264 тоны пры ўраджайнасці 39,5 цэнтнера на круг. Апошні паказчык таксама адзін з самых лепшых у Прыдняпроўскім краі: сярэднеабласная лічба — 34,1 ц/га.

Самая высокая ўраджайнасць — у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, дзе на круг атрымліваюць па 53,8 цэнтнера. На другім месцы — ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, дзе з кожнага гектара намалочана па 40,6 ц.

Усе сельгапрадпрыемствы раёна здаюць хлеб на перапрацоўчыя прадпрыемствы: згодна аператыўных дадзеных з сельгасарганізацый, у кошт дзяржзаказу пастаўлена каля 50% збожжа новага ўраджаю ад плана. СГФ “Чыгірынка” выканала заказ на 82%, КСУП “Жылічы” — на 64%. Апошняе прадпрыемства пры гэтым практычна выканала дзяржзаказ па пастаўках піваваранага ячменю.

Поўнасцю раён разлічыўся з дзяржавай па здачы рапсу: план перавыканы на 6,4%.

Паралельна з уборкай збажыны ў гаспадарках раёна вядзецца ворыва пад сяўбу азімага рапсу: узарана 1695 га — больш за палову ад плана.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.