Паўсядзённыя клопаты жывёлаводаў фермы “Камерава”

Паўсядзённыя клопаты жывёлаводаў фермы “Камерава”

Ферма Камерово

У жывёлагадоўчай галіне клопату хапае круглы год, работа на фермах і комплексах не спыняец­ца ні на хвіліну. Каб дасягнуць у гэтай справе станоўчай дынамікі, неабходна мець не толькі надзейную кармавую базу, але і вытрымліваць шэраг тэхналагічных параметраў па ўтрыманні і кармленні жывёлы. У КСУП “Ніва-Барсукі” з гэтай задачай спраўляюцца. Сакрэт стабільнай і выніковай работы жывёлагадоўчай галіны сельгаспрадпрыемства даволі просты і стаіць на трох «кітах» — правільна і якаснымі кармамі накарміць жывёлу, своечасова падаіць і стварыць належныя ўмовы яе ўтрымання.

Менавіта пры захаванні гэтых няхітрых правілаў можна не толькі стабілізаваць вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі, але і забяспечыць яе прыбаўку. Стаўку кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства робіць на нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі пры адначасовым скарачэнні затрат.
Як лічыць дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Рыняк, у жывёлагадоўчай справе, дарэчы, як і ў любой іншай, дробязей не бывае. Многае, калі не ўсё, залежыць ад арганізацыі работы, ад наладжвання вытворчага працэсу. А ён у сваю чаргу ўключае ў сябе даволі вялікі пералік тэхналагічных патрабаванняў, якіх неабходна строга прытрымлівацца. Гэта і нарыхтоўка якасных кармоў, і адпаведны баланс рацыёнаў кармлення жывёлы па пажыўных рэчывах, і ўтрыманне яе ў належных умовах, і, бадай, самае галоўнае — вытворчая і працоўная дысцыпліна. І яшчэ — дакладны эканамічны разлік. Захаванне ўсіх гэтых фактараў якраз і спрыяе паспяховай дзейнасці жывёлагадоўчай галіны. Урэшце, як і іншых вытворчых сфер: у сельгаспрадпрыемстве традыцыйна атрымліваюць добры ўраджай збожжавых, якасна і ў дастатковай колькасці нарыхтоўваюць кармы, у ліку лепшых у раёне ніваўцы і па таварнасці малака (па стане на 23 жніўня — 107%).
Трывалая кармавая база, добрасумленныя адносіны да справы заўсёды прыносяць станоўчы вынік. Пацверджанне гэтаму — вытворчыя паказчыкі даглядчыкаў фермы “Камерава” па адкорме БРЖ Алены Курлянчык і Святланы Радчанка (на фота), якія па выніках першага паўгоддзя атрымалі сярэднясутачныя прывагі бычкоў па 1068 грамаў.
Як адзначыў упраўля­ючы вытворчай брыгадай аг.Скрыпліца Іван Кушавараў, які курыруе работу фермы “Камерава”, зараз тут утрымліваецца 220 галоў БРЖ. Сярэднясутачныя прывагі на працягу года бываюць розныя, але калектыў прыкладае ўсе намаганні, каб яны ніжэй за 700 грамаў не зніжаліся. Паступаюць сюды бычкі вагой прыкладна каля 200 кілаграмаў. Усе яны расстаўляюцца па секцыях згодна вагі, гэта дазваляе для кожнай катэгорыі распрацаваць свой рацыён кармлення. Маладняк на ферме ўтрымліваецца да вагі ў 400 кілаграмаў і больш, а затым адпраўляецца на мясакамбінат.
Працэс адкорму БРЖ даволі працаёмкі і працяглы па часе. Рацыён бычкоў разнастайны, пастаянна маюцца мука і барда, дарэчы, апошняя з’яўляецца каштоўным кармавым прадуктам, таму што ўтрымлівае бялок і розныя баялагічна актыўныя рэчывы, якія ўтвараюцца ў працэсе браджэння. Атрымліваемыя прывагі пераканаўча сведчаць, што рацыён для жывёлы падабраны правільна.
Тэхналагічны працэс адкорму БРЖ забяспеч­вае невялікі калектыў. Механізатары пры дапамозе кормараздатчыка штодзённа праводзяць кармленне жывёлы. Хапае работы ў даглядчыкаў Алены Курлянчык і Святланы Радчанка: трэба і муку раздаць, і рулоны з саломай раскатаць для подсцілу жывёле, і пракантраля­ваць, каб бычкі не хварэлі, а ў выпадку неабходнасці, выклікаць ветурача. Слесар Ула­дзімір Рудэня адказвае на ферме за водапаенне і бесперабойную работу іншага абсталявання. З адказнасцю ставіцца да даручанай справы і вартаўнік Таццяна Белаглазава.
Несумненна, поспех любой справы ў адказнасці і стараннасці таго, хто яе выконвае. Алена Курлянчык і Святлана Радчанка, як ніхто іншы гэта разумеюць. Жанчыны лічаць, што калі не аддаваць справе сваё ўменне і вопыт, не праяўляць любоў да жывёлы, нельга дасягнуць высокіх вынікаў у рабоце жывёлаводаў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024
Прием граждан

Приём граждан

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024