Працаўнікі Кіраўшчыны актыўна вядуць комплекс сельскагаспадарчых работ.

Трактор МТЗ пашет

 

Працаўнікі Кіраўшчыны актыўна вядуць комплекс сельскагаспадарчых работ. Рэзкая змена надвор’я, пахаладанне не даюць падстаў для зніжэння тэмпаў палявой кампаніі.

Яшчэ да пачатку дажджоў земляробы раёна паспелі завяршыць жніво. На чарзе — наступныя віды работ, большасць з якіх вяліся паралельна з уборкай каласавых. Накірунак сельгасвытворцаў — ужо на будучы ўраджай.

Як нам паведамілі ў райсельгасхарчы, па стане на сённяшнюю раніцу пад азімыя збожжавыя ўзарана 1282 га глебы. Найбольш актыўныя тэмпы гэтага віду работ — у СГФ “Чыгірынка”, дзе выканана 37% ад плана. Па ўзараных плошчах наперадзе КСУП “Ніва-Барсукі” — 290 га.

Усе сельгаспрадпрыемствы вядуць сяўбу азімага рапса. За “экватар” па выкананні плана перакрочылі 3 гаспадаркі: КСУП “Ніва-Барсукі” (58%), ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” (56%), КСУП “Жылічы” (52%).

КСУП “Ніва-Барсукі” ужо выканала план па сяўбе сурэпіцы: пасевы культуры будуць займаць тут 120 га. Таксама сурэпіцу сеюць у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” і ААТ “Дабаснянскае”.

Пад азімыя збожжавыя глеба запраўляецца мінеральнымі ўгнаеннямі. Калійныя тукі ўнесены на 1462 га, фосфарныя — на 702 га, азотныя — на 360 га. Найбольш актыўныя тэмпы вядзення работ — у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” і КСУП “Ніва-Барсукі”.

На палеткі вывозіцца і ўносіцца арганіка. Тут найбольшыя паказчыкі ў рассветаўцаў (вывезена — 14334 т, унесена — 8249 т)  і райаграпрамтэхзабеспячэння (10000 і 2800 адпаведна).

Вядзецца таксама ўборка з палёў саломы. Самыя значныя плошчы — у “Рассвеце”, дзе вызвалена ад яе рэшткаў 2356 га, што складае 68%. А па тэмпах уборкі наперадзе СГФ “Чыгірынка”, дзе ўбрана салома з 91% скошаных плошчаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.