Школьнікі Кіраўшчыны рыхтуюцца да новага навучальнага года
Зусім хутка залівісты школьны званок паклікае рабят на ўрокі новага навучальнага года.
На здымку: бібліятэкар гімназіі Наталля Прыходзька выдае вучням падручнікі, з дапамогай якіх яны будуць вывучаць школьныя прадметы. Пасля канікулаў хлопчыкі і дзяўчынкі з нецярпеннем чакаюць сустрэчы з аднакласнікамі і любімымі педагогамі.