Уборачны канвеер — у дзеянні

IMG_59272

IMG_60832

IMG_60642

IMG_60542

IMG_60382
     Жніво дыктуе свае законы: трэба ўбраць ураджай у аптымальныя тэрміны, без страт. Гэтаму падпарадкаваны ўвесь уборачны канвеер у гаспадарках.
Сёння журналісты “раёнкі” пабывалі ў КСУП “Чырвоны баец”. У гэты дзень ішла ўборка трыцікале.
    Трэба адзначыць, на жніве ў гаспадарцы заняты як вопытныя камбайнеры, так і маладыя: Валерый Дырыкаў, Аляксандр Сіндараў, Дзяніс Казанцаў, Андрэй Новік, Аляксей Масюковіч, Аляксандр Макаронак. Усе — старанныя, адказныя, добра ведаюць цану хлебу і тое, што кожная хвіліна падчас уборачнай кампаніі — на вагу золата.
    Яшчэ пры ўваходзе на мехдвор, дзе размешчаны збожжаток, чуўся гул сушыльнай гаспадаркі, якая задзейнічана кругласутачна: тут працуюць два газавых зернесушыльных комплексы, адна напольная сушылка, ішла сушка гароху і трыцікале. Абслугоўвалі іх аператары Алег Пацыенак, Аляксандр Малахаў, Анатоль Грэбень. А побач сваю справу выконвала ачышчальная машына. Дарэчы, як адзначыў галоўны аграном Мікалай Шчур, ужо пад поўную патрэбу засыпана насенне ячменю.
   Да вагавай гаспадаркі пад’ехаў гружоны зернем МАЗ: яго рулявы — Мікалай Аляксееў — умелы і вопытны, вадзіцельскі стаж складае больш за 30 год, у “Чырвоным байцы” шчыраваў да арміі і зноў прыйшоў сюды пасля службы. Гэтак жа і Аляксандр Ермалаеў: для яго сёлетняе жніво — 22. Адказнасць за сваю работу адчуваюць спаўна, як і вадзіцель Юрый Кітоў.
   Калі прадстаўнікі раённай газеты былі яшчэ ў Паўлавічах, паліў моцны дождж, з-за якога ўдзельнікі ўборачнай кампаніі вымушаны былі прыпыніць ход работ.
Плошчы, занятыя пад збожжавыя і зернебабовыя (з кукурузай на зерне), у сельгасарганізацыі складаюць 1470 га. На раніцу гэтага дня ў цэлым быў убраны 31%.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.