З добрым настроем сустракаюць прафесійнае свята працаўнікі “Кіраўскага райпаліўзбыту”

З добрым настроем сустракаюць прафесійнае свята працаўнікі “Кіраўскага райпаліўзбыту”

 

Горгаз-гортоп-1

Напярэдадні прафесійнага свята мы сустрэліся з дырэктарам філіяла “Кіраўскі райпаліўзбыт” МАУВП “Аблпаліва” Рыгорам Дайнекам і папрасілі яго расказаць аб сённяшніх буднях прадпрыемства.

— Калектыў філіяла сустракае свята з неблагімі вытворчымі паказчыкамі. Па выніках работы за 7 месяцаў бягучага года мы забяспечваем выкананне ўсіх даведзеных паказчыкаў. У параўнанні з мінулым годам выручка ад рэалізацыі павялічылася на 38,2%.

Сёлета рэалізавана 991,3 м3 дроў і 546,7 т торфабрыкету. У бягучым годзе філіял выйграў тэндэры па закупу паліва для ўстаноў адукацыі і культуры. У поўным аб’ёме задавальняюцца заяўкі грамадзян раёна на забеспячэнне паліўнымі матэрыяламі.

Выконваем даведзенае заданне па росту заработнай платы, не перавышаючы пры гэтым суадносіны паміж ростам зарплаты і вытворчасцю працы.

Наш філіял аказвае некалькі відаў паслуг. Асноўная з іх — забеспячэнне дрывамі і торфабрыкетам. Апошнім часам стаў расці попыт на набыццё колатых дроў. Мы працуем над паляпшэннем іх якасці: 1/3 частка з іх — лісцявых парод, у тым ліку — бяроза. Работнікі філіяла могуць выканаць транспартныя работы з дапамогай трактара, у тым ліку, даставіць бярвенне  у хлыстах гідраманіпулятарам. Па заяўыі можам раскрыжаваць дровы па месцы жыхарства.

За дасягненнем нядрэнных рэзультатаў стаіць зладжаная работа невялікага, але дружнага калектыву. Аляксандр Юхнавец у поўнай меры валодае бензаматорнай пілой, сумяшчае пры гэтым работу на дрывакольным станку. Неаднаразова ён быў у ліку прызёраў на абласных спаборніцтвах па прафесійным майстэрстве. Васіль Багданаў абслугоўвае дзве адзінкі тэхнікі: гідраманіпулятар і трактар МТЗ-80 на транспартных работах. Уладзімір Бяляўскі таксама працуе на дзвюх машынах: пагрузчыку і трактары МТЗ-82 па дастаўцы паліва. Пастаянна аказвае дапамогу КСУП “Чырвоны баец” пры вядзенні сельгасработ. Таццяна Хлапкова сумяшчае пасады галоўнага бухгалтара і эканаміста. Валянціна Рудак за гады работы ў філіяле ў поўнай меры вывучыла кан’юнктуру рынку паліва сярод насельніцтва раёна.

 

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024